wd wp Пошук:

Бэрэстэчка

Бэрэстэчка[2] (укр.: Берестечко) — горад раённага значэння Гарохіўскім раёне Валынскай вобласці Украіны, на рацэ Стыр. Адзін з найменьшых гарадоў ва Украіне.

Гісторыя

Магдэбургскае права мястэчку было нададзена каралеўскім прывілеям Жыгімонта І Старога ў 1547 г.

Бэрэстэчка ў пачатку XIX стагоддзя

18-20 чэрвеня 1651 г. каля мястэчка адбылася буйная бітва казакаў і каралеўскіх войскаў, падчас якой войскі Рэчы Паспалітай начале з каралём Янам ІІ Казімірам і кароннымі гетманамі разгромна перамаглі аб’яднаныя войскі Багдана Хмяльніцкага і крымскага хана Іслама III Гірэя. У апошні дзень бітвы хан захапіў у палон Хмяльніцкага і разам з ім збег. Пасля аблогі ў часткі казакоў атрымалася выйсці з акружэння, аднак баі працягваліся да 10 ліпеня. Вынікам паразы казакаў і татараў стала падпісанне Белацаркоўскага міру 1651 г.

У 1658 г. горад быў абабраны набегам крымскіх татараў, якія адвялі ў палон 750 гараджан, уключаючы 43 каталіцкія манашкі на чале з настаяцельніцай Тэкляй.

Бэрэстэчка са старажытных часоў было вотчынай князёў Пронскіх. У канцы XVI ст. адзін з іх, менавіта Аляксандр, стараста Луцкі, пасяліў тут арыян, і з таго часу гэта мястэчка зрабілася адным з галоўных цэнтраў арыянства, інтэндант якіх, вядомы вучоны Андрэй Вішаваты, пражываў тут каля 1644 г.

У канцы XIX ст. — пачатку XX ст. тут функцыянавалі лесапільны і некалькі гарбарных заводаў.

Дэмаграфія[3]

Галерэя

  • Помнік Багдану Хмяльніцкаму (1954)
  • Касцёл трынітарыяў
  • званіца касцёла
  • Капліца
  • Сінагога

Зноскі

  1. «Чисельність наявного населення України» на 1 січня 2020
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
  3. Україна / Ukrajina
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Гарохіўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Дэмыдзіўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be