Бялынічы
Бялы́нічы[2] (трансліт.: Bialyničy) — горад (з 2017[3]) у Магілёўскай вобласці Беларусі, цэнтр Бялыніцкага раёна. Стаіць на рацэ Друць. За 36 км ад Магілёва, паблізу ад аўтадарогі Мінск — Магілёў. За 1 км на ўсход ад гарадскога пасёлка знаходзяцца балота Няропля і тарфяное радовішча Цітаўка. Насельніцтва 10 035 чал. (2017)[4].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню згадваецца з сярэдзіны XVI ст. як сяло ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З пачатку XVII ст. уласнасць Сапегаў. У 1624 годзе Л. І. Сапега заснаваў тут манастыр кармелітаў — адзін з найбагатых у ВКЛ. У манастыры знаходзіўся Бялыніцкі абраз Божай Маці, шанаваны хрысціянамі розных канфесій. З-за шматлікіх працэсій і паломніцтваў да яе Бялынічы зваліся Беларускай Чанстаховай (абраз знік падчас Вялікай Айчыннай вайны з Магілёўскага краязнаўчага музея). У 1877—1918 гг. ў будынках зачыненага манастыра кармелітаў размяшчаўся Бялыніцкі манастыр Раства Багародзіцы.
У XVII—XVIII стст. у мястэчку дзейнічала друкарня[5].
У складзе Расійскай імперыі
З 1772 г. — ў Магілёўскім павеце Расійскай імперыі. На 1773 г. у мястэчку дзеялі 3 ўніяцкія царквы (Нараджэння Маці Божай, Святога Іллі і Святога Мікалая) і каталіцкі касцёл Успення Маці Божай[6]. Пасля 1861 г. — цэнтр воласці Магілёўскага павета.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бялынічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшлі ў склад Савецкай Беларусі.
У часы Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй. З ліпеня 1941 года па кастрычнік 1943 года дзейнічала група падпольшчыкаў, якая ў верасні 1943 года разграміла нямецкі гарнізон[7].
З 1924 года — цэнтр раёна. З 1938 года — гарадскі пасёлак. З 2017 года — горад[3].
У 2020 годзе Бялынічы прымаюць Дзень беларускага пісьменства. З гэтай нагоды адноўленыя аб’екты інфраструктуры, перабудаваны музей В. Бялыніцкага-Бірулі, выдадзены спецыяльны святочны канверт[8].
Гарадскі музей | Панарама горада з Ільінскай гары | Каталіцкая капліца | Маці Божая Бялыніцкая. Каменная статуя-анёл, інагураваная з нагоды Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах (6 верасня 2020) |
Насельніцтва
- 1968 — 7,3 тыс. чал.
- 2005 — 9,9 тыс. чал.
- 2009 — 10 688 чал. (перапіс)
- 2016 — 10 220 чал.[9]
- 2017 — 10 035 чал.[4]
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Гасцініца.
Культура
Працуюць Бялыніцкі раённы мастацкі музей імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі, раённая бібліятэчная сетка, дзіцячая школа мастацтваў, палац культуры[10].
Славутасці
- Помнік Вітольду Каэтанавічу Бялыніцкаму-Бірулі (1984)
- Царква ў гонар Іконы Бялыніцкай Божай Маці (1990 г., мураваная).
- Ільінская гара
- Яўрэйскія могілкі(ням.) бел.
Страчаная спадчына
Вядомыя асобы
Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Бялынічаў
- Уладзімір Андрэевіч Арлоўскі (нар. 1939) — беларускі архітэктар.
- Наталля Батракова — беларуская рускамоўная пісьменніца.
- Уладзімір Максімавіч Белахвостаў — беларускі дзяржаўны дзеяч.
- Іосіф Вікенцьевіч Свідзінскі (1918—1996) — удзельнік савецка-фінляндскай 1939—1940 гг. і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў Бялынічах[11].
- Янка Шарахоўскі (1908—1973) — беларускі пісьменнік.
- Міхаіл Юшкевіч (1899—1952) — савецкі военачальнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
- Дзмітрый Мікалаевіч Крутой (нар. 1981) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
- Валяр’ян Афанасьевіч Снытко (1939—2021) — расійскі географ беларускага паходжання.
- Дзмітрый Сяргеевіч Набокаў (нар. 1996) — беларускі лёгкаатлет.
- Андрэй Аляксандравіч Ганчук (нар. 1979) — беларускі палітык.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- 1 2 Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 2016 г. № 925 «Об отнесении поселков городского типа Белыничи и Круглое Могилевской области к городам районного подчинения» і рашэнне Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 19 снежня 2016 г. № 24-4 «Об отнесении поселков городского типа Белыничи и Круглое Могилевской области к городам районного подчинения» (увайшло ў сілу 18 студзеня 2017 г.) на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь (руск.)
- 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Атлас «Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь», 4 клас, Тарасаў С. В. і інш., Мн., Белкартаграфія, 2014, ISBN 978-985-508-367-3 — Вучэбны дапаможнік для 4 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, с.11
- ↑ LVIA, f. 1177 ap. 1 b. 4373
- ↑ Рогаў, А. Б. Бялыніцкае патрыятычнае падполле // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 163.
- ↑ Минсвязи выпустит конверт с оригинальной маркой «День белорусской письменности в Белыничах», Зара над Друцьцю, 19 жніўня 2020 г.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Культурныя ўстановы раёна на сайце Бялыніцкага райвыканкама.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 255. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Спасылкі
-
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бялынічы
- Геаграфічныя звесткі па тэме Бялынічы на OpenStreetMap
- Бялынічы на Ганцавіцкім краязнаўча-інфармацыйным партале
- Надвор’е ў горадзе Бялынічы
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Бялыніцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.