Бялыніцкі раён
Бялы́ніцкі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Бялынічы. Плошча 1,4 тыс. км². Насельніцтва 28,1 тыс. чалавек (1996), гарадскога 37,2 %. Сярэдняя шчыльнасць 20 чал/км². 199 сельскіх населеных пунктаў. 8 сельсаветаў.
Геаграфія
Знаходзіцца на захадзе Магілёўскай вобласці. Плошча 1400 км². Раён размешчаны ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны і Аршанска-Магілёўскай раўніны. Паверхня раўнінная. Пераважаюць вышыні 160—180 м, найвышэйшы пункт 207 м (каля вёскі Ясная Паляна). Карысныя выкапні: торф, сапрапелі, сілікатныя пяскі, гліны. Сярэдняя тэмпература студзеня −7,3 °C, ліпеня 18 °C. Ападкаў 657 мм за год. Вегетацыйны перыяд 187 сутак. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя, дзярнова-надзолістыя забалочаныя глебы. Лясы займаюць 30,7 % тэрыторыі раёна, пераважна хваёвыя, бярозавыя і яловыя; балотамі занята 7,2 % тэрыторыі. Гідралагічныя заказнікі Заазер’е і Астравы Дулебы.
Асноўныя рэкі — Друць, Вабіч, Няропля, Малыш, Аслік, Клява, Баран. Асноўныя азёры — Чорнае, Заазёрскае, Няропля, Падазёрышча, Карманоўскае.
Гісторыя
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Бялынічы. 20 жніўня 1924 года падзелены на 17 сельсаветаў: Брасневіцкі, Бялыніцкі, Вугольшчынскі, Галоўчынскі, Замачульскі, Запольскі, Кудзінскі (Малакудзінскі), Кулакоўскі, Машчаніцкі (Вялікамашчаніцкі), Нежкаўскі (Веліканежкаўскі), Прыхабскі, Рагацкі, Сіманавіцкі, Шапялевіцкі, Шылавіцкі, Царковішчанскі, Эсьмонскі. 21 кастрычніка 1924 года Брасневіцкі сельсавет перайменаваны ў Дручанскі, Рагацкі сельсавет — у Ланькаўскі. 24 верасня 1926 года Бялыніцкі сельсавет скасаваны. 10 студзеня 1929 года ўтвораны Аляксандраўскі нацыянальны польскі сельсавет. 5 жніўня 1929 года Царковішчанскі сельсавет перайменаваны ў Каліноўскі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Стайскі (Стаінскі) і Цяцерынскі сельсаветы скасаванага Круглянскага раёна. У 1931 годзе ўтвораны Вядзерскі сельсавет і скасаваны Дручанскі і Замачульскі сельсаветы. У 1934 годзе скасаваны Аляксандраўскі нацыянальны польскі і Вядзерскі сельсаветы, утвораны Фелікс-Конаўскі нацыянальны польскі сельсавет. 12 лютага 1935 года Сіманавіцкі, Стайскі (Стаінскі), Цяцерынскі, Шапялевіцкі сельсаветы перададзены адноўленаму Круглянскаму раёну. 5 красавіка 1935 года да раёна далучаны Вішоўскі, Навасёлкаўскі (Навасельскі), Рафалаўскі сельсаветы Магілёўскага раёна. 23 жніўня 1937 года Фелікс-Конаўскі нацыянальны польскі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі і перайменаваны ў Кіраўскі. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Магілёўскай вобласці. 27 верасня 1938 года Бялынічы набылі статус гарадскога пасёлка. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Запольскі, Каліноўскі, Кудзінскі, Навасёлкаўскі, Нежкаўскі, Рафалаўскі, Шылавіцкі сельсаветы, утвораны Трылесінскі сельсавет. 16 верасня 1959 года да раёна далучаны Загаранкаўскі, Комсеніцкі, Круглянскі, Кручанскі, Ляснянскі, Паўлавіцкі, Скуратоўскі, Цяцерынскі, Шапялевіцкі сельсаветы скасаванага Круглянскага раёна. 11 красавіка 1960 года скасаваны Вугольшчынскі, Загаранкаўскі, Кіраўскі, Кручанскі, Кулакоўскі, Скуратоўскі, Трылесінскі, Цяцерынскі, Эсьмонскі сельсаветы, утвораны Запольскі сельсавет, Прыхабскі сельсавет перайменаваны ў Лебядзянкаўскі. 15 студзеня 1965 года ўтвораны Цяхцінскі і Эсьмонскі сельсаветы, 4 чэрвеня 1965 года — Кручанскі сельсавет, 18 сакавіка 1966 года — Цяцерынскі сельсавет. 30 ліпеня 1966 года Комсеніцкі, Круглянскі, Кручанскі, Ляснянскі, Паўлавіцкі, Цяцерынскі, Шапялевіцкі сельсаветы перададзены адноўленаму Круглянскаму раёну. 20 кастрычніка 1995 года гарадскі пасёлак Бялынічы і Бялыніцкі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 22 лютага 2012 года скасаваны Эсьмонскі сельсавет[5].
Насельніцтва
Насельніцтва раёна складае 19 900 чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць 9600 чалавек. Усяго налічваецца каля 200 населеных пунктаў.
Эканоміка
Агульная плошча сельска-гаспадарчых угоддзяў 65,9 тысяч га, з іх асушаны 14,1 тысяч га. На 1.1.1996 у раёне 12 калгасаў, 5 саўгасаў, аграгандлёвае прадпрыемства «Друць». Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры і бульбу. Прадпрыемствы харчовай (крухмал, сыры), дрэваапрацоўчай (дзелавая драўніна, піламатэрыялы), камбікормавай (тэхнічны тлушч, травяная мука) прамысловасці. Крухмальны завод у вёсцы Цехцін, філіял ТАА «Бабушкіна крынка».
У раёне 12 сярэдніх, 5 базавых, 10 пачатковых школ, ПТВ, цэнтральная дзіцячая школа мастацтва, 21 дашкольная ўстанова, 28 клубаў, 29 бібліятэк, 5 бальніц, 2 амбулаторыі, 18 фельчарска-акушэрскіх пунктаў. 2 музеі: мастацкі імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі і краязнаўчы. Выдаецца газета «Зара над Друццю».
Транспарт
Праз раён праходзяць чыгунка Магілёў — Асіповічы, аўтадарогі Мінск — Магілёў, Бялынічы — Шклоў.
СМІ
У Бялынічах выдаецца раённая газэта «Зара над Друццю».
Вядомыя асобы
- Вера Васілеўна Буякова
- Вітольд Бялыніцкі-Біруля (1872, фальварак Крынкі — 1957) — беларускі жывапісец-пейзажыст
- Рыгор Кастусёў (1957, в. Цяхцін) — беларускі палітык
- Уладзімір Іванавіч Кузьменка
- Васіль Канстанцінавіч Старавойтаў
- Казімір Чарноўскі (1791, Карытніца - 1847) – удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху першай паловы XIX ст, адзін з вынаходнікаў падводнага карабля
Зноскі
- ↑ http://president.gov.by/by/news_by/view/prynjatstse-kadravyx-rashennjau-21814/
- 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 18 мая 2021.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
- Бялыніцкі раённы выканаўчы камітэт Архівавана 2 лютага 2013. (на рускай мове)
- Бялыніцкі раён на сайце Магілёўскага аблвыканкаму Архівавана 5 студзеня 2011. (на рускай мове)
- Карты і агульныя звесткі на emaps-online
- Славутыя мясціны на партале globustut.by (на рускай мове)
- Сайт раённай газеты «Зара над Друццю»
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Бялыніцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Бялыніцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бялыніцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Магілёўскага раёна Катэгорыя·Раёны Магілёўскай вобласці Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1934 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1929 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1934 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Бялыніцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.