Бярвёнаўскі сельсавет
Бярвё́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Хоўхла.
Гісторыя
Утвораны 30 снежня 1927 года ў складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР шляхам аб’яднання скасаваных Пераходскага і Хаўхлянскага сельсаветаў. Цэнтр — вёска Бярвёнаўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. 15 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Хоўхла. 20 верасня 2002 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Чабатовіцкага сельсавета[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: вёскі Бярвёнаўка, Васільполле, Хоўхла, пасёлкі Броськаў і Заброддзе. У склад Бярвёнаўскага сельсавета таксама ўваходзілі: да 1963 года — пасёлак Чыжаўка, да 1968 года — пасёлак Фашчаўка, да 1969 года — пасёлак Вялікі Рог (не існуюць).
Зноскі
- ↑ Решение Гомельского облсовета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 179 Об упразднении Бервеновского и Заболотского сельсоветов Буда-Кошелевского района и изменении границ Чеботовичского и Широковского сельсоветов Буда-Кошелевского района
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Былыя сельсаветы Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Уваравіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2002 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1927 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.