Васільполле
Васільпо́лле[1] (трансліт.: Vasiĺpollie, руск.: Васильполье) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.
На захадзе мяжуе з лесам.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 8 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 32 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.
Планоўка складаецца з двух невялікіх участкаў безсістэмнай забудовы драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як пасёлак у Чабатовіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе ў фальварку было 510 дзесяцін зямлі.
У 1926 годзе ў Уваравіцкім раёне Гомельскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас. 14 жыхароў вёскі загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1959 годзе ў складзе эксперыментальнай базы «Пянчын» (цэнтр — вёска Пянчын).
У 1969 годзе ў вёску перасяліліся жыхары пасёлка Хвошчаўка.
Да 24 кастрычніка 2002 года ў складзе Бярвёнаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 11 гаспадарак, 14 жыхароў.
Дынаміка
- 1897 год — 5 двароў, 28 жыхароў, у фальварку 3 двары, 16 жыхароў (паводле перапісу).
- 1925 год — 25 двароў, 158 жыхароў.
- 1959 год — 115 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 11 гаспадарак, 14 жыхароў.
Вядомыя выхадцы
- І. М. Цішын — беларускі мастак.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Васільпо́ле
- ↑ Решение Гомельского облсовета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 179 «Об упразднении Бервеновского и Заболотского сельсоветов Буда-Кошелевского района и изменении границ Чеботовичского и Широковского сельсоветов Буда-Кошелевского района»
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.