wd wp Пошук:

Бярнады

Бярнады — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці за 9 км на поўдзень ад Брэста, на поўдні і захадзе меліярацыйныя каналы. З 21 снежня 2007 года ў складзе горада Брэста. Бярнады ўваходзілі ў склад Гершонскага сельсавета.

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Агравіта» (цэнтр — в. Гершоны).

Планіровачна складаецца з дзвюх кароткіх вуліц, якія ўтвараюць T-падобную кампазіцыю. Забудова двухбаковая, рэдкая, сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 ст. як вёска ў Берасцейскім старостве ВКЛ. У 1631 годзе ўпамінаецца як маёнтак Бярнатавічы.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Уваходзілі ў склад маёнтка Гершоны. У 1870 годзе вяскоўцы адносіліся да Міцькаўскай сельскай грамады. У 1897 годзе працаваў хлебазапасны магазін.

У 1905 годзе вёска ў Камянец-Жыровіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 7 вяскоўцаў загінулі, 2 прапалі без вестак.

Насельніцтва

  • 95 рэвізскіх душ (1858)
  • 47 двароў, 112 жыхароў (1876)
  • 29 двароў, 207 жыхароў (1897)
  • 246 жыхароў (1905)
  • 24 двары, 131 жыхар (1921)
  • 310 жыхароў (1959)
  • 274 жыхары (1970)
  • 53 двары, 121 жыхар (2005)

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Брэста Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брэсцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be