wd wp Пошук:

Бярозкаўскі сельсавет (Хоцімскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бярозкаўскі сельсавет. Бяро́зкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Бярозкі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Хоцімскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Хоцімскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Касцюковіцкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Хоцімскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 сакавіка 1960 года ў склад сельсавета з Чарняўскага сельсавета перададзены вёска Клін і пасёлак Янава[1]. З 17 красавіка 1962 года сельсавет у складзе Касцюковіцкага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Хоцімскага раёна. 30 снежня 2010 года скасаваны вёскі Ігнатаўка і Малатоўка[2]. 5 снежня 2011 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чарняўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: аграгарадок Ельня, вёскі Аляксандравічы, Андронаўшчына, Арцюхоўка, Кляноўка, Крынічка, Марцінаўка, Новы Пуць, Селішча і Чарняўка)[3], 20 верасня 2013 года — тэрыторыя скасаванага Баханскага сельсавета (4 населеныя пункты: аграгарадок Баханы, вёскі Канава, Мосін і Паўлаўка)[4]. 4 красавіка 2018 года скасаваны 4 вёскі: Андронаўшчына, Крынічка, Нова-Грыгор’еўка і Уладзіміраўка[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 884 чалавекі[6], з іх 94,8 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 1,3 % — украінцы[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  2. Перечень наименований географических объектов, прекративших свое существование в 2010 г. Архівавана 5 красавіка 2016.
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 5 декабря 2011 г. № 12-15 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 сентября 2013 г. № 22-12 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  5. Решение Хотимского районного Совета депутатов от 4 апреля 2018 г. № 2-7 Об упразднении деревень Криничка, Владимировка, Андроновщина, Ново-Григорьевка Березковского сельсовета Хотимского района
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Касцюковіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Хоцімскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be