Вайк
Вайк (арм.: Վայք) — горад у Арменіі ў марзе Ваёц-Дзор.
Геаграфія
Знаходзіцца ў 139 км ад Ерэвана на аўтамабільнай дарозе Ерэван—Сісіян—Гарыс. Аточаны з поўначы і поўдня горамі, горад працягнуўся прыкладна на 1,5 км уздоўж правага берага ракі Арпа. Прыкладна ў 1 км да захаду ад горада знаходзіцца стары мост, пабудаваны ў XVII стагоддзі і рэканструяваны ў 1827 годзе па прапанове Паскевіча. У горадзе знаходзіцца царква Сурб Трдат[2].
Гісторыя
Падрабязней гл. таксама: Сюнік У мінулым селішча, што знаходзіла на тэрыторыі Вайка, звалася Сайлан (арм.: Սոյլան). Паводле дадзеных «Каўказскага календара» 1912 года ў сяле Сайлан Шарур-Даралагёзскага павета Елізаветпальскай губерні жылі 14 чалавек, галоўным чынам азербайджанцы, паказаныя ў календары як «татары»[3]. 12 кастрычніка 1956 года тут было ўтворана мястэчка, названае ў гонар аднаго з бакінскіх камісараў — М. Азізбекава. Пасля распаду Савецкага Саюза мястэчка атрымала статус горада і новую назву — Вайк. У 1897 годзе насельніцтва селішча складала 22 чалавекі, у 1963 — 1 115, у 1976 — 4 644. Паводле дадзеных перапісу 2001 года яно склала 6 024 чалавекі.
Эканоміка
Дамы шматпавярховыя, пабудаваны з арцікскага туфа і мясцовага фельзіта.
Насельніцтва
|
Зноскі
- ↑ Население Армении - Армстат
- ↑ MASS — Regeonal tourism: Vayots Dzor
- ↑ Кавказский календарь. Тифлис 1912(недаступная спасылка)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Бэндзінскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты Воранаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Шчучынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты марза Ваёц-Дзор Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.