Ерэван
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ерэван (значэнні). Ерэван (арм.: Երևան) — горад у Арменіі, сталіца краіны. Размешчаны ў левабярэжнай (па рацэ Аракс) частцы Арарацкай раўніны і часткова на вулканічным плато, на вышыні над узроўнем мора ад 850 да 1300 м. Праз Ерэван працякае найбуйнейшая рака Арменіі Раздан.
Ерэван — найбуйнейшы горад Арменіі. Насельніцтва складае 1,2 млн чал. (2011). Важнейшы палітычны, культурны, навуковы і прамысловы цэнтр, а таксама галоўны транспартны вузел краіны. 2 аэрапорты: Эрэбуні і Звартноц. Метрапалітэн.
Геаграфія
Ерэван знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Арарацкай раўніны, размешчанай у цэнтральнай частцы Армянскага нагор’я. Плато, на якім размешчаны Ерэван, з трох бакоў акаймавана горамі — на паўночным захадзе знаходзіцца гара Арагац, на поўначы — Канакерскае пласкагор’е, а на ўсходзе — Гегамскія горы. На поўдні Ерэванская катлавіна спускаецца ў даліну ракі Аракс, за якой узвышаецца масіў Вялікага і Малога Араратаў. Рэльеф Ерэвана адрозніваецца вялікай разнастайнасцю, ваганні вышынь у яго межах дасягаюць 400 метраў. Праз горад, у маляўнічай цясніне, працякае рака Раздан. Асаблівасці рэльефу, клімат, вывучэнне ружы вятроў на гэтым горным плато ляглі ў аснову першага генеральнага плана Ерэвана, створанага акадэмікам архітэктуры А. Таманянам у 1924 годзе. Паводле гэтага плана Ерэван быў задуманы як горад з радыяльна-кальцавой планіроўкай цэнтра, якая захоўвала кірункі магістраляў, што склаліся гістарычна, і значныя помнікі гісторыі і культуры. Усе наступныя генеральныя планы і праекты забудовы Ерэвана, галоўным чынам, працягвалі ідэі А. Таманяна[3].
Клімат
Ерэван размешчаны ў дзвюх ландшафтных зонах: паўпустынна-пустынная пераважае на вышыні 850—1000 м, сухая стэпавая — вышэй[4]. Штогадовая сярэдняя тэмпература паветра складае 11,8 °C, летам +25 °C, зімой −4-5 °C, абсалютны максімум +42 °C, абсалютны мінімум −31 °C. Штогадовае сонечнае ззянне дасягае ў сярэднім 2700 гадзін[4]. Перыяд без замаразкаў доўжыцца 213—224 дзён. Адносная вільготнасць паветра ад 44-45 % улетку да 70-80 % узімку[5].
Летні сезон доўжыцца больш за 4 месяцы з сухім і гарачым надвор’ем, сярэдняя тэмпература паветра ў жніўні 22-26 °C, віновая тэмпература роўная 41,4 °C. Вятры, якія дзьмуць улетку, становяцца мацнейшымі ў другой палове дня дасягаючы часам 15-20 м/с. Зіма ўмерана халодная: пастаяннае снежнае покрыва ўтвараецца не кожны год. Сярэдняя тэмпература ў студзені −4-6 °C, найменшая тэмпература −31 °C. Вясна кароткая з няўстойлівым надвор’ем. Восені ўласцівае мяккае, сонечнае і зацішнае надвор’е. Сярэднегадавы аб’ём атмасферных ападкаў 250—370 мм. Максімум ападкаў выпадае ў маі[4].
Верхнія пласты глебы разнастайныя: ад шэра-карычневых да пераважных карычневых[4].
Клімат (1897) | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдняя тэмпература, °C | −2 | −1,6 | 5,0 | 12,6 | 18,8 | 21,4 | 24,3 | 25 | 20,6 | 13,6 | 6,2 | −1,4 | 12,2 |
Крыніца: ЭСБЕ |
Клімат Ерэвана | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 19,5 | 19,6 | 28,0 | 35,0 | 34,2 | 38,6 | 41,6 | 42,0 | 40,0 | 34,1 | 26,0 | 20,0 | 42,0 |
Сярэдні максімум, °C | 1,2 | 5,5 | 12,6 | 19,4 | 24,1 | 29,9 | 33,7 | 33,4 | 28,7 | 21,0 | 12,4 | 4,6 | 18,9 |
Сярэдняя тэмпература, °C | −3,6 | 0,1 | 6,3 | 12,9 | 17,4 | 22,6 | 26,4 | 26,1 | 21,1 | 13,8 | 6,2 | −0,2 | 12,4 |
Сярэдні мінімум, °C | −7,5 | −4,4 | 0,7 | 7,0 | 11,2 | 15,4 | 19,4 | 18,7 | 13,4 | 7,5 | 1,1 | −3,9 | 6,6 |
Абсалютны мінімум, °C | −27,6 | −26 | −19,1 | −10,2 | −0,6 | 3,7 | 7,5 | 7,9 | 0,1 | −6,5 | −14,4 | −28,2 | −28,2 |
Норма ападкаў, мм | 20 | 21 | 29 | 51 | 41 | 21 | 16 | 9 | 8 | 32 | 26 | 20 | 294 |
Крыніца: Надвор'е і клімат |
Гісторыя
Урарцкі цар Аргішці I у 782 да н. э. пабудаваў крэпасць Эрэбуні, з якой і паўстаў сучасны Ерэван (адсюль жа паходзіць і назва горада). Эканамічнае і палітычнае значэнне горада ўзрастае з сярэдзіны 13 ст., калі Ерэван становіцца важным вузлавым пунктам на шляхах з Арарацкай даліны ў Паўночнае Закаўказзе. З 1440 года Ерэван — адміністрацыйны цэнтр Усходняй Арменіі. З 1513 па 1735 год крэпасць і горад шмат разоў падвяргаліся спусташальным нашэсцям персаў і туркаў.
У 1604 годзе Ерэван захоплены войскамі іранскага шаха Абаса I; армянскае насельніцтва сагнана ў Іран, але неўзабаве горад быў адноўлены і стаў цэнтрам Ерэванскага ханства. У 17 ст. у Ерэване назіраецца некаторы эканамічны ўздым. Ерэван становіцца буйным цэнтрам гандлю і рамяства. У выніку руска-іранскай вайны 1826-28 гадах Ерэван быў узяты рускімі войскамі (1 кастрычніка 1827) і ў складзе Усходняй Арменіі па Туркманчайскім дагаворы 1828 года далучаны да Расійскай імперыі. У 1828-40 гадах — Ерэван — цэнтр Армянскай вобласці, затым — павятовы горад, з 1849 года — цэнтр Эрыванскай губерні. Злучаны чыгункай праз Александропаль (цяпер Гюмры) з Тбілісі ў 1902 годзе, а ў 1908 годзе з Джульфай.
У маі 1918 года Ерэван становіцца сталіцай Рэспублікі Арменія. У пачатку снежня 1920 года Ерэван быў захоплены Чырвонай Арміяй; 18 лютага 1921 года ў выніку агульнанацыянальнага паўстання Савецкая ўлада была звергнута, аднак 2 красавіка РСЧА ізноў захапіла Ерэван, на 70 гадоў усталявалася Савецкая ўлада.
З пачатку 1988 года ў Ерэване на плошчы каля Опернага тэатра пачаліся масавыя мітынгі карабахскага руху, якія перараслі ў рух за незалежнасць Арменіі.
Эканоміка
Транспарт
Адукацыя і навука
- Амерыканскі ўніверсітэт Арменіі
- Армянскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Хачатура Абавяна
- Армянскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт
- Ерэванская дзяржаўная кансерваторыя імя Камітаса
- Ерэванская міжнародная школа QSI
- Ерэванскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт імя В. Я. Брусава
- Ерэванскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт імя Мхітара Герацы
- Ерэванскі дзяржаўны ўніверсітэт
- Ерэванскі навукова-даследчыцкі інстытут матэматычных машын
- Ерэванскі ўніверсітэт Айбусак
- Ерэванскі фізічны інстытут
- Міжнародны ўніверсітэт «Еўразія»
- Нацыянальны політэхнічны ўніверсітэт Арменіі
- Французскі ўніверсітэт у Арменіі
- Цэнтр крэатыўных тэхналогій «Тумо»
- Школа Айб
Тэатры
- Армянскі тэатр імя Сундукяна
- Армянскі тэатр оперы і балета імя А. А. Спендыярава
- Ерэванскі дзяржаўны тэатр пантамімы
- Тэатр музычнай камедыі імя Акопа Параняна
Славутасці
- Вуліца Арама
- Вуліца Таманяна
- Ерэванскі заапарк
- Кальцавы бульвар
- Кінатэатр Масква
- Парк закаханых
- Паўночны праспект
- Плошча Рэспублікі
- Чырвоны мост
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Артур Абрахам, армянскі баксёр
- Тацевік Нарайраўна Аганесян, савецкая армянская спявачка
- Сусанна Бабкенаўна Аматуні, савецкі армянскі музыкаўнаўца
- Афелія Карапетаўна Амбарцумян, армянская спявачка
- Лявон Аранян, армянскі шахматыст
- Ара Арменавіч Аруцюнян, армянскі архітэктар
- Арно Аруцюнавіч Бабаджанян, армянскі кампазітар
- Вардуі Варданян, армянская эстрадная спявачка
- Марыя Сцяпанаўна Гамбаран, савецкая піяністка
- Армен Барысавіч Джыгарханян, акцёр тэатра і кіно
- Асмік Аруцюнаўна Папян, армянская оперная спявачка
- Аруцюн Памбукчан, армянскі спявак
- Тамара Антонаўна Перасадзька (нар. 1922) — беларускі архітэктар
- Артур Артаваздавіч Тарханян, армянскі архітэктар
- Мішэль Тэр-Закаран, французскі футбольны трэнер
Зноскі
- ↑ https://www.yerevan.am/am/our-city/
- ↑ http://armstat.am/file/article/nasel_01.07.2017.pdf
- ↑ В. Н. Белый, И. В. Белая-Барсегян. Армения, Энциклопедия путешественника / С. Т. Амбарцумян. — Ереван: Армянская Советская Энциклопедия, 1990. — С. 101 - 144. — 318 с. — 100 000 экз. экз. — ISBN 5-89700-002-6.
- 1 2 3 4 Climate conditions(англ.) (недаступная спасылка). Муніцыпалітэт Ерэвана. Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2013. Праверана 24 красавіка 2017.
- ↑ Клімат Ерэвана
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.