Валгадонск
Валгадонск (руск.: Волгодонск) — горад (з 1956 года) у Расіі, у складзе Растоўскай вобласці. Насельніцтва 170,1 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1950 годзе пры будаўніцтве Волга-Данскога канала. Горад размешчаны на беразе Цымлянскага вадасховішча, паміж Растовам-на-Доне і Валгаградам.
У Валгадонску знаходзяцца буйныя прадпрыемствы атамнай прамысловасці — Атаммаш, Валгадонская АЭС (за 17 км ад горада), а таксама камбінат дрэўных пліт, вопытна-эксперыментальны завод дарожнага машынабудавання, хімічны завод, завод радыётэхнічнай апаратуры.
Памятныя мясціны
- Валгадонскі дэндрарый
- Валгадонскі эколага-гістарычны музей
- Парк Перамогі, Валгадонск
- Помнік «Мірны атам», Валгадонск
Зноскі
- ↑ Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.