Валосавіцкі сельсавет (Лепельскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Валосавіцкі сельсавет. Вало́савіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Новыя Валосавічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Валосавіцкі (Валасевіцкі) сельсавет у складзе Лепельскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Валосавічы (Валасевічы). З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лепельскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі. 3 верасня 1937 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Весялоўскага нацыяльнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. 23 лістапада 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ляхавіцкага сельсавета, у склад Палянскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Азерцы, Акцябрск, Зялёны Востраў, Ленінск, Сяргееўшчына, Тадуліна)[1]. 7 ліпеня 1961 года ў склад сельсавета з Красналуцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Валатоўкі, Вобалачча і Карсаўшчына)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 946 чалавек[3], з іх 95,9 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 0,7 % — украінцы[4].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 ліпеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 28 (1948).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Лепельскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.