Красналуцкі сельсавет
Красналу́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Красналукі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Халопеніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Халопеніцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Лепельскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Халопеніцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Латыгаліцкага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета са Слабадскога сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Вобалачча, Забаенне, Карсаўшчына, Рэўтполле і Стайкі)[2]. 7 ліпеня 1961 года ў склад Валосавіцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Валатоўкі, Вобалачча і Карсаўшчына), у склад Кашчынскага сельсавета — 2 населеныя пункты (Амосаўка і Забор’е)[3]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе Чашніцкага раёна. 10 красавіка 1965 года ў склад сельсавета са Слабодскага сельсавета Лепельскага раёна перададзены 3 населеныя пункты (Адамаўка, Замошша і Чорная Лаза)[4]. 16 жніўня 1965 года з часткі сельсавета ўтвораны Латыгаліцкі сельсавет у складзе 8 населеных пунктаў (Адамаўка, Багданава, Замошша, Латыгалічы, Руднае, Студзёнка, Чорная Лаза і Ясная Горка)[5]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Латыгаліцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Адамаўка, Багданава, Замошша, Латыгалічы, Руднае, Студзёнка і Чорная Лаза)[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1322 чалавекі[7], з іх 97,7 % — беларусы, 1,6 % — рускія[8].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 ліпеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 28 (1948).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 красавіка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 18 (1098).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 жніўня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Чашніцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лепельскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Халопеніцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Чашніцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.