Валынецкі сельсавет (Верхнядзвінскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Валынецкі сельсавет.
Валы́нецкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Валынцы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Валынецкага раёна (з 9 сакавіка 1929 года — Боркавіцкі раён) Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Боркавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Дрысенскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 4 сакавіка 1960 года ў склад сельсавета Прудзінкаўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Дзегцярова II, Забелы I, Забелы II, Кавалеўшчына, Няверава і чыгуначныя будкі 669 км і 670 км), з Галубаўскага сельсавета — 7 населеных пунктаў (Барсукі, Застарыны, Зяленаўшчына, Князёва, Кулінчына, Ліцвінава і Цярэшкі)[1]. 25 снежня 1962 года Дрысенскі раён перайменаваны ў Верхнядзвінскі. У 1978 годзе ў склад сельсавета з Боркавіцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Белавусы, Валуцёва, Ермакі, Калатовіна, Клімаўшчына і Краўцы)[2]. 20 жніўня 1980 года скасавана вёска Кулінчына[3], у 1987 годзе — вёска Зяленаўшчына[4]. 8 красавіка 2004 года ў склад сельсавета з Шайтараўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў у межах былога калгаса «Кастрычнік» (вёскі Булаўкі, Вадва, Дадэкі, Казуліна, Прудзінкі, Стайкі і Філіпова)[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1942 чалавекі[6], з іх 92,5 % — беларусы, 5,3 % — рускія, 0,7 % — украінцы[7].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
- ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 красавіка і 16 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 жніўня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
- ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага і 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Боркавіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Верхнядзвінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.