wd wp Пошук:

Ванадзор

Ванадзор[2] (арм.: Վանաձոր) — трэці па велічыні горад Арменіі пасля Ерэвана і Гюмры. Адміністрацыйны цэнтр марза Лары.

Транспарт

Горад знаходзіцца на чыгуначнай лініі Тбілісі-Гюмры. Адлегласць па аўтамагістралі да Ерэвана 125 кіламетраў, да Тбілісі — 146 кіламетраў. Цэнтр шашэйных дарог на Ерэван (Дыліжан — Севан), Гюмры, Тбілісі (Алавердзі), Ташыр. Развіта ўнутрыгарадская сетка маршрутных таксі (20 маршрутаў), таксі.

Культура і адукацыя

У Ванадзоры функцыянуе школа жывапісу, творы яе найбольш адораных выхаванцаў з поспехам дэманструюцца на рэспубліканскіх і міжнародных выставах. У прапагандзе жывапісу вялікую ролю адыгрывае мясцовая карцінная галерэя. Адным з цэнтраў культурнага жыцця горада з’яўляецца дзяржаўны драматычны тэатр імя Аванэса Абеляна. Лялечны тэатр.

У Ванадзоры дзейнічаюць шэраг вышэйшых навучальных устаноў:

Вядомыя ўраджэнцы

Зноскі

  1. 34,4% населения Армении живет в Ереване
  2. Напісанне Ванадзор у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.3., Мн., 1996, С.500.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты марза Лары Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be