wd wp Пошук:

Вандом

Вандо́м (фр.: Vendôme) — горад у дэпартаменце Луар і Шэр, цэнтральная Францыя, прыблізна за 30 км на поўнач ад Блуа, на рацэ Луар, якая дзеліць Вандом на дзве часткі. Насельніцтва — 17 707 жыхароў (1999).

Вандом быў сталіцай графства, існаванне якога пацвярджаецца з IX стагоддзя, з XVI стагоддзя быў пераназваны ў герцагства. З канца XIV стагоддзя, графства Вандом, будзе належыць галіне каралеўскай сям’і: Бурбон-Вандом. У 1790 годзе Вандому прысвойваецца статус горада і супрэфектуры дэпартамента Луар і Шэр, пад апекай Блуа.

Гісторыя

На паўднёвым беразе ракі — узгорак з развалінамі замка графаў Вандомскіх. Гэты феадальны замак у XI стагоддзі прыйшоў на змену рымскаму ўмацаванню Vindocinum. У 1030 г. у Вандоме было заснавана Траецкае абацтва, сярод скарбаў якога была сляза, якую нібыта пусціў Хрыстос ля магілы Лазара. Манастырская царква вытрымана ў гатычным стылі, кампаніла датуецца сярэдзінай XII стагоддзя. Побач з манастыром пазней былі пабудаваны храмы Св. Магдаліны (XV стагоддзе) і Св. Марціна (XVI стагоддзе, захавалася толькі званіца).

На працягу Сярэднявечча Вандом пераходзіў ад адной феадальнай дынастыі да іншай, пакуль не апынуўся ў складзе ўладанняў Бурбонаў (гл. графства Вандомскае). У 1515 г. Карл IV дэ Бурбон быў узведзены ў герцагі Вандомскія; далей тытулам валодалі Антуан дэ Бурбон, яго сын Генрых Наварскі і ўнук Сезар дэ Вандом.

Падчас Франка-прускай і Другой сусветнай войнаў горад падвергся моцным разбурэнням.

Гл. таксама

Спасылкі

  1. Sandre
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be