wd wp Пошук:

Вараждзін

Вараждзін (харв.: Varaždin, ням.: Warasdin, лац.: Varasdinum, венг.: Varasd) — горад на паўночным захадзе Харватыі. Размешчаны за 81 км на поўнач ад Заграба, на рацэ Драва. Адміністрацыйны цэнтр Вараждзінскай жупаніі. Па дадзеных на 2011 год насельніцтва горада складае 47.055 чалавек; па дадзеных на 2001 год яно налічвала 49.075 чалавек.

Гісторыя

Археалагічныя раскопкі даказваюць, што паселішча існавала тут яшчэ ў часы рымлян. Першая пісьмовая згадка пра горад адносіцца да 1181 года. У 1209 годзе харвацка-венгерскі кароль Андраш II дае Вараждзіну — першаму гораду ў Харватыі — грамату вольнага каралеўскага горада.

У 1756—1776 гадах у часы Марыі-Тэрэзіі з’яўляўся сталіцай Харватыі. У гэты час пабудаваны шматлікія палацы, якія захаваліся да нашага часу і якія даюць права гораду называцца «музеем барока пад адкрытым небам». У 1776 годзе горад у пажары згарэў практычна дашчэнту. Сталіца была перанесена ў Заграб.

Эканоміка

У цяперашні час Вараждзін — буйны культурны і прамысловы цэнтр Харватыі. Тут размешчаны буйны малаказавод «Віндыя», вядомая тэкстыльная фабрыка «Вартэкс», якая дала назву і аднайменнай футбольнай камандзе першай лігі.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be