wd wp Пошук:

Вендрыж

Ве́ндрыж[1] (трансліт.: Viendryž, руск.: Вендриж) — пасёлак (да 2016 г. станцыя[2]) у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вендаражскага сельсавета. Чыгуначная станцыя на лініі МагілёўАсіповічы. Размешчаны за 30 км на паўднёвы захад ад Магілёва. Рэльеф раўнінны. На поўнач цячэ р. Жыварэзка (прыток р. Лахва). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Навасёлкі, Гуслішча і далей па шашы МагілёўБабруйск.

Гісторыя

Зснаваны ў пачатку 1920-х гадоў. У сакавіку 1924 года ў выніку першага ўзбуйнення БССР увайшоў у склад Беларусі. З 20 жніўня 1924 года ў Навасёлкаўскім 2 сельсавеце (21 жніўня 1925 года перайменаваны ў Гуслішчанскі) Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930-я гады пасялкоўцы ўступілі ў калгас.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

З 26 чэрвеня 1954 года ў Вендаражскім сельсавеце. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Вендараж» (цэнтр — в. Вендараж).

З 9 лістапада 2016 г. станцыя атрымала статус пасёлка[2].

Інфраструктура

У 2007 годзе працаваў магазін.

Планіроўка

Чыгуначная станцыя «Вендрыж»

Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы, арыентаванай амаль шыротна і забудаванай пераважна аднабакова традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На перакрыжаванні чыгункі і мясцовай дарогі размешчаны мураваны будынак чыгуначнай станцыі.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ве́ндраж, Ве́ндараж
  2. 1 2 Решение Могилевского районного Совета депутатов от 9 ноября 2016 г. № 32-7 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевского района(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Магілёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be