Вендаражскі сельсавет
Ве́ндаражскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Вендараж.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Магілёўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з ліпеня 1941 года да чэрвеня 1944 года акупіраваны нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хрыпялёўскага сельсавета[1]. 22 ліпеня 1960 года ў склад сельсавета са скасаванага Семукацкага сельсавета перададзены 16 населеных пунктаў (Александроў, Альхоўка, Барок, Бярозаўка, Вялікія Бялевічы, Катвіна, Коркаць, Майшчына, Малыя Бялевічы, Мікалаеўка, Міхайлаўск, Навабеліца, Паддуб’е, Паўлаўск, Рубеж і Укружжа), таксама ў склад сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў Цішоўскага сельсавета (Барсукі, Вясёлы, Гуслішча, Гуслянка, Жабін Паўднёвы, Жабін Паўночны, Залессе, Навасёлкі, Паддуб’е і Ямніца)[2]. 4 чэрвеня 1965 года ў склад адноўленага Семукацкага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў (Александроў, Альхоўка, Барок, Барсукі, Бярозаўка, Вялікія Бялевічы, Дуброўка, Катвіна, Коркаць, Майшчына, Малыя Бялевічы, Паддуб’е, Паўлаўск, Рубеж і Укружжа)[3]. 13 лютага 2014 года скасавана вёска Хвашчоўка[4].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1825 чалавек[5], з іх 94,2 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 1,1 % — украінцы[6].
Склад
У склад сельсавета ўваходзіць 33 населеныя пункты (2009 г.):
Населены пункт | Статус | Насельніцтва, 2007 | Гаспадаркі, 2007 | Насельніцтва, 2009[7] |
---|---|---|---|---|
Атнянка | вёска | 17 | 10 | 24 |
Барсукі | вёска | 9 | 8 | 14 |
Бартнякі | вёска | 7 | 4 | 6 |
Будзішча | вёска | 77 | 35 | 77 |
Бяляўшчына | вёска | 25 | 16 | 33 |
Бярозаўка | вёска | 22 | 16 | 22 |
Варатыншчына | вёска | 18 | 14 | 9 |
Вендараж | аграгарадок | 335 | 135 | 306 |
Вясёлы | пасёлак | 18 | 10 | 24 |
Гуслішча | вёска | 182 | 65 | 153 |
Гуслянка | вёска | 25 | 18 | 24 |
Дубінка | вёска | 135 | 41 | 138 |
Журавец 1 | вёска | 10 | 6 | 6 |
Журавец 2 | вёска | 7 | 6 | 5 |
Завярэжжа | вёска | 87 | 33 | 68 |
Залессе | вёска | 44 | 19 | 41 |
Карчомка | вёска | 57 | 28 | 55 |
Концы | вёска | 4 | 4 | 4 |
Красная Слабада | вёска | 8 | 4 | 7 |
Куты | вёска | 67 | 38 | 60 |
Масальшчына | вёска | 3 | 2 | 4 |
Маяк | вёска | 2 | 1 | 4 |
Міхалёва | вёска | 330 | 117 | 328 |
Навасёлкі | вёска | 50 | 25 | 45 |
Новы Вендараж | вёска | 167 | 52 | 173 |
Новы Сінін | вёска | 33 | 14 | 24 |
Панізоў | вёска | 5 | 5 | 5 |
Станцыя Вендрыж | пасёлак | 42 | 15 | 38 |
Стары Сінін | вёска | 24 | 13 | 20 |
Угалле | вёска | 34 | 19 | 24 |
Хрыпялёва | вёска | 70 | 29 | 44 |
Южны Жабін | пасёлак | 0 | 0 | 3 |
Ямніца | вёска | 23 | 13 | 37 |
Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:
- Зялёная Слабада — вёска.
- Капейнае — вёска.
- Лавец — вёска.
- Паўночны Жабін — вёска (скасавана ў 1998 годзе).
- Хвашчоўка — вёска (скасавана ў 2014 годзе).
- Шараеўка — вёска.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
- ↑ Решение Могилевского районного Совета депутатов от 13.02.2014 № 37-3 Об упразднении деревни Хващевка Вендорожского сельсовета Могилевского района и внесении изменений в решение Могилевского районного Совета депутатов от 24 декабря 2009 г. N 29-9
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Итоговые данные переписи населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 31 кастрычніка 2021.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.6. Кн.2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. –592 с.: іл. ISBN 978-985-11-0440-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БелЭн, 1994. — 537 с.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Магілёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Магілёўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.