wd wp Пошук:

Вертнікаўскі сельсавет

Ве́ртнікаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Вертнікі.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Нарэйкаўскага і Навасадскага сельсаветаў[1]. 8 красавіка 1957 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Путчынскага (9 населеных пунктаў: вёскі Бальдзюкі, Вертнікі, Галышова, Глушынцы, Каўшова, Кулакоўцы, Мілашы, Нарэйкі і Скірмантава) і Дзямідавіцкага (12 населеных пунктаў: вёскі Вялікае Белякова, Крыштафова, Малое Белякова, Марцінавічы, Навасады, Піяніна, Плашава, Пярхурава, Чырвоная Змена, Шумшчына, пасёлак Вызваленне і хутар Буралом) сельсаветаў[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 21 населены пункт.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8, кн. 2. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 8, 23, 73.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дзяржынскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1957 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be