Вертнікі
Ве́ртнікі[1] (трансліт.: Viertniki, руск.: Вертники) — вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Путчынскага сельсавета. За 18 км ад Дзяржынска, 63 км ад Мінска, 20 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Гісторыя
Вядома з XVI ст. У 1588 г. у Койданаўскай воласці, мела 34 валокі зямлі, сяляне плацілі чынш (грашовы падатак), адпрацоўвалі паншчыну. У 1954—1957 гг. цэнтр Вертнікаўскага сельсавета[2].
На 1 студзеня 2004 г. 46 двароў, 78 жыхароў.
Славутасці
Помнікі: на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, і на магіле партызана С. В. Адамовіча.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
Літаратура
- Вертнікі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — С. 673. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Дзяржынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.