Верхаважскі раён
Верхава́жскі раён (руск.: Верховажский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Валагодскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Верхаважжа, якое размешчана за 226 км ад Волагды.
Геаграфія
Верхаважскі раён мяжуе з Тарнагскім, Тоцемскім, Сямжанскім і Важагодскім раёнамі, а таксама з Архангельскай вобласцю на поўначы. Плошча раёна складае 4255,47 км².
Гісторыя
Важскія землі, якія належалі наўгародцам, у 1462 годзе перайшлі да Масквы яшчэ да падпарадкавання Наўгародскіх зямель у 1478 годзе. Верхаважскі раён быў утвораны 15 ліпеня 1927 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва
Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 13 017 чалавек.
Вядомыя асобы
Зноскі
- 1 2 АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 25 кастрычніка 2016.
- ↑ АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Верхаважскі раён
- Сайт раённай адміністрацыі (руск.)
Катэгорыя·Раёны Валагодскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.