wd wp Пошук:

Войневіцкі сельсавет

Во́йневіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Войневічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Піронімскі сельсавет у складзе Казлоўшчынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Піронім. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. 30 жніўня 1957 года вёскі Азарычы і Амельнікі перададзены ў склад Навасёлкаўскага сельсавета, вёска Піронім — у склад Дзераўноўскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Войневічы, сельсавет перайменаваны ў Войневіцкі сельсавет[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Слонімскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе Дзятлаўскага раёна. 21 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Раготнаўскага сельсавета перададзены 7 вёсак: Вялікія Шастакі, Горка, Даўгялавічы, Зарэчча, Лядзіны, Спасюкі і Студзераўшчына[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 508 чалавек[3], з іх 95,3 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 1,2 % — палякі[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 21 декабря 2009 г. № 192 Об изменении границ Войневичского и Роготновского сельсоветов Дятловского района Архівавана 9 мая 2021.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Казлоўшчынскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Слонімскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Дзятлаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be