wd wp Пошук:

Волакавая (Смаленскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Волакавая. Волакавая (руск.: Волоковая) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне. Адміністрацыйны цэнтр Волакаўскага сельскага паселішча.

Геаграфія

Размешчана ў заходняй часткі Смаленскай вобласці за 30 км на паўночны захад ад Смаленска, за 3 км на поўдзень ад возера Каспля, на правым беразе ракі Удра. За 8 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Леляквінская на лініі Смаленск — Віцебск. Насельніцтва — 275 жыхароў (2007).

Гісторыя

Назва вёскі звязана са старажытным шляхам з вараг у грэкі: купцы перацягвалі караблі волакам з возера Каспля да Дняпра (19 км на поўдзень). Упершыню Волакавая згадана ў летапісы, датаванай 1007.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

Вядомыя асобы

Тут нарадзіўся Іван Маркавіч Кружнякоў — поўны кавалер Ордэны Славы.

Славутасці

  • Гарадзішча ў 0,9 км на поўдзень ад вёскі на правым беразе ракі Удра, 1-го тысячагоддзі нашай эры.
  • Курган на паўднёвы ўсход ад вёскі на правым беразе ракі Удра.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be