wd wp Пошук:

Вольфсбург

Вольфсбург (ням.: Wolfsburg) — акруговы горад у Германіі, у зямлі Ніжняя Саксонія. У горадзе размяшчаецца штаб-кватэра канцэрна Фольксваген. Вольфсбург разам з гарадамі Браўншвайг і Зальцгітэр ўтварае адзін з дзевяці цэнтраў высокага ўзроўню зямлі Ніжняя Саксонія. Акрамя таго, горад з’яўляецца часткай гарадской агламерацыі Гановер-Браўншвайг-Гётынген-Вольфсбург.

Вольфсбург займае шостае месца ў зямлі Ніжняя Саксонія па колькасці насельніцтва пасля Гановера, Браўншвайга, Оснабрука, Ольдэнбурга і Гётынгена. Бліжэйшымі буйнымі гарадамі з’яўляюцца Браўншвайг у 26 кіламетрах на паўднёвы-захад, Магдэбург ў 64 кіламетрах на паўднёвы ўсход і Гановер у 74 кіламетрах на захад. Колькасць насельніцтва перавысіла ў 1972 годзе 100000 чалавек, дзякуючы гэтаму Вольфсбург увайшоў у лік буйных гарадоў Германіі.

Вольфсбург - адзін з нешматлікіх гарадоў, якія былі заснаваны ў Германіі ў першай палове XX стагоддзя. З часу заснавання 1 ліпеня 1938 і да 25 мая 1945 года Вольфсбург называўся Штат Дэс КдФ-Вагенс бай Фалерслебен і прызначаўся ў якасці месца жыхарства для супрацоўнікаў заводу «Фольксваген», якія павінны былі вырабляць «мадэль Жук».

У горадзе базуюцца футбольны клуб «ФК Вольфсбург» і хакейны клуб «Грызлі Адамс Вольфсбург».

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1938 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be