Магдэбург
Магдэбург (i) [ˈmakdəˌbʊʁk] (ніжн.-нямецк. Meideborg) — горад у Германіі, сталіца федэральнай зямлі Саксоніі-Ангальт. Знаходзіцца на Эльбе, насельніцтва больш за 232 тысячы чалавек (пачатак 2015), займае 32 месца у спісе найбуйнейшых гарадоў Германіі.
Упершыню ў дакументах горад упамянуты пад 805 годам. У 968 годзе, у часы валадарства Атона I Вялікага, горад увайшоў у склад Свяшчэннай Рымскай Імперыі. У 1646 годзе бургамістрам горада стаў вядомы фізік і інжынер Ота фон Герыке, дзякуючы якому ў горадзе быў праведзены знакаміты эксперымент з паўшар’ямі, які даказаў наяўнасць ціску паветра. З тых часоў жыхары Магдэбурга называюць яго «горадам Ота».
Геаграфія
Горад пазараённы і знаходзіцца ў цэнтры зямлі Саксонія-Ангальт, на сярэдняй Эльбе, а таксама на самым краі Магдэбургскай бёрды і ўтварае цэнтр Магдэбургскага рэгіёну. У цэнтры горада вышыня над узроўнем мора складае 56 метраў, а найбольшая вышыня ў Магдэбургскім раёне, знаходзіцца ў Гангельсберге (Hängelsberge) на хрыбце Фланца і роўная 123,8 метра. Самая нізкая кропка Магдэбурга роўная 40,6 м над узроўнем мора.
Горад пачынаецца ад заходняга берага Эльбы (для якога характэрна моцнае цячэнне вады), а заканчваецца ў Саборных скалаў (ням. Domfelsen), якія складаюцца пераважна з алеўралітаў эпохі чырвонага лежню. Магдэбург адзін з нямногіх гарадоў на Паўночна-Германскай нізіне, які заснаваны паблізу пясчана-каменных асадкавых парод палеазою. Цэнтральная частка горада знаходзіцца на падоўжаным востраве паміж хуткай і ціхай Эльбай, а таксама на плоскім усходнім беразе ракі. Плошча Магдэбургскага муніцыпальнага раёна складае каля 201 км², прытым што даўжыня муніцыпалітэту каля 90 км.
Магдэбург, як і другія тыповыя ўсходне-нямецкія гарады, не мае ярка выражанага прыгарада і таксама не з’яўляецца правільным у цэнтральнай частцы. Аднак, ён дзейнічае як вялікі рухавік развіцця для навакольнай тэрыторыі і таму класіфікуецца як горад рэгіянальнага падпарадкавання. Бліжэйшымі гарадамі з’яўляюцца:
- Горад Вольфсбург – каля 64 км на паўночны захад ад цэнтра горада;
- Горад Браўншвайг – каля 75 км на захад ад цэнтра горада;
- Горад Гале – каля 75 км на поўдзень ад цэнтра горада;
- Горад Патсдам – каля 105 км на ўсход ад цэнтра горада;
- Горад Берлін – знаходзіцца за 130 км на ўсход ад цэнтра горада.
Эльба перасякае Магдэбург на 21 км у даўжыню. Гідралагічны пункт, які знаходзіцца на ёй, стаіць на 39,74 м над узроўнем мора. Акрамя таго, вакол горада ёсць цэлы шэраг азёр, у тым ліку, напрыклад, возера Салбке (плошча каля 51,7 га) або возера Барлебэ I (каля 103 га) і Барлебэ II (каля 71,9 га).
Сярод 50 найбуйнейшых нямецкіх гарадоў, паводле даследавання ў 1-м квартале 2007 года Магдэбург і Гановер сталі другімі гарадамі ў Германіі паводле велічыні долі дзяржаўных зялёных зон у гарадской мясцовасці.
Панарама горада Магдэбург, якая адкрываецца з даху царквы Святога Іаана
Раёны пад аховай
У наваколлі Магдэбурга знаходзяцца 160 ахоўных месц розных тыпаў: балоты, каньён і раўнінныя лясы, гаі і часткі жывых платоў.
Для абароны прыроды і ландшафту, а таксама для захавання і развіцця асяроддзя пражывання, паблізу Магдэбурга створаны запаведнік Крёйзхорст (ням. Kreuzhorst). У сярэдзіне Эльбы знаходзіцца адзін з нямногіх прыродных пойменных лясных комплексаў. У гэтых лясах асноўным дрэвам з’яўляецца дуб. У запаведніку 32 відаў млекакормячых, з якіх 16 знаходзяцца ў Чырвонай Кнізе Саксоніі-Ангальт, а таксама 3 рэптыліі і 12 відаў земнаводных, у тым ліку шэсць знікаючых відаў, 11 відаў рыб, 3000 відаў матылькоў і 168 відаў жукоў. Таксама варта згадаць, што тут ёсць аленевыя жукі і магдэбургскія козы, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.
Блізкі ад Эльбы біясферны запаведнік з’яўляецца домам для многіх знікаючых відаў жывёл, і мае вялікае экалагічнае значэнне. Ён ахоплівае частку поймы на ўсход ад Магдэбургскай дамбы.
У Магдэбургу, акрамя таго, ёсць некалькі ахоўных паркаў, такіх як «парк Гётэ» ці «Сад краўца».
Клімат
Сярэднегадавая колькасць ападкаў у Магдэбургу каля 500 мм, з-за таго, што горад усё яшчэ знаходзіцца ў дажджавым ценю Гарц. Сярэднегадавая тэмпература складае 8,8 °С, як і ў сярэднім па краіне. Самы сухі месяц – люты, а шмат ападкаў выпадае ў чэрвені. Самым цёплым месяцам з’яўляецца ліпень, а самым халодным месяцам года – студзень.
Клімат Магдэбурга | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 3,2 | 4,5 | 8,9 | 13,6 | 19,2 | 21,6 | 23,8 | 24,0 | 19,3 | 13,9 | 7,5 | 4,3 | 13,7 |
Абсалютны мінімум, °C | −2,1 | −2 | 1,0 | 3,4 | 7,8 | 10,8 | 12,6 | 12,4 | 9,5 | 5,5 | 1,7 | −0,6 | 5 |
Норма ападкаў, мм | 32,2 | 26,8 | 37,9 | 34,5 | 45,4 | 61,4 | 47,7 | 51,2 | 37,6 | 31,9 | 33,8 | 42,5 | 482,9 |
Крыніца: DWD;[1] wetterkontor.de[2] |
Адміністрацыйны падзел
Горад Магдэбург падзяляецца на 40 раёнаў. Ва ўсіх раёнах ёсць як галоўная адміністрацыя, так і дадатковая.
Раёны Магдэбурга
- Alt Olvenstedt
- Alte Neustadt
- Altstadt
- Barleber See
- Berliner Chaussee
- Beyendorfer Grund
- Beyendorf-Sohlen
- Brückfeld (früher Friedrichstadt)
- Buckau
- Cracau
- Diesdorf
- Fermersleben
- Gewerbegebiet Nord
- Großer Silberberg
- Herrenkrug
- Hopfengarten
- Industriehafen
- Kannenstieg
- Kreuzhorst
- Leipziger Straße
- Lemsdorf
- Neu Olvenstedt
- Neue Neustadt
- Neustädter Feld
- Neustädter See
- Nordwest («Texas»)
- Ottersleben
- Pechau
- Prester
- Randau-Calenberge
- Reform
- Rothensee
- Salbke
- Stadtfeld Ost (раней Wilhelmstadt)
- Stadtfeld West (раней Wilhelmstadt)
- Sudenburg
- Sülzegrund
- Werder
- Westerhüsen
- Zipkeleben
Гісторыя
Назва горада
Старымі формамі імя Магдэбург з’яўляюцца словы Magadoburg або Magathaburg, якімі горад называўся ў X стагоддзі. Асноўная форма назвы вельмі падобная да сучаснай, і вызначае прыметнік «магутны» або «вялікі». Так горад зваўся з-за крэпасці, якая знаходзілася побач з горадам.
Памятныя мясціны
Адукацыя і культура
Вядомыя асобы
- Ігар Анатолевіч Пасцільны (нар. 1963) — беларускі архітэктар.
- Аляксандр Віктаравіч Шацько (нар. 1963) — беларускі палітык.
- Дзмітрый Жданок (нар. 1988) — беларускі футбаліст.
Зноскі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.