Браўншвайг
Браўншвайг (ням.: Braunschweig) — буйны горад у Паўночнай Германіі на паўднёвым усходзе федэральнай зямлі Ніжняя Саксонія. Прыкладна 240 000 жыхароў, з’яўляецца другім па велічыні горадам Ніжняй Саксоніі.
Геаграфія
Браўншвайг знаходзіцца ў паўночнай частцы Германіі, паміж паўночнай мяжой горнага масіва Гарц і пераходам да Паўночна-Германскай нізіны. Праз горад працякае рака Окер. На поўдні ўстаноўлена плаціна, такім чынам Окер акружае цэнтр горада з заходняга і ўсходняга бакоў (гэта было зроблена ў Сярэднія вякі для лепшай абароны горада) і затым аб’ядноўваецца ў адзін паток у паўднёва-заходняй частцы горада.
Плошча горада на 2006 год - 192 км², акружаная гарадской мяжой працягласцю 98 км. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — 75 м. Цэнтр горада размяшчаецца на вышыні прыкладна 70 метраў над узроўнем мора; найвышэйшы пункт — Гейтэльдэр Берг (111 м).
Бліжэйшыя буйныя гарады: Вольфсбург, 35 км на паўночны ўсход, Гановер, 65 км на захад, Магдэбург, 90 км на ўсход, і Гётынген, 110 км на паўднёвы захад ад Браўншвайга.
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў 1031 годзе; у 1227 годзе атрымаў гарадскія правы. З 1235 годзе, пасля распаду герцагства Саксонія, увайшоў у склад герцагства Браўншвайг-Люнебург. У XIII—XIV стст. быў буйным гандлёва-рамесным цэнтрам, уваходзіў у саюз ганзейскіх гарадоў. У 1753—1807 сталіца герцагства Браўншвайг-Вольфенбютэль. У 1806 годзе быў заняты французскімі войскамі Напалеона Банапарта, у 1807 годзе ўключаны ў склад каралеўства Вестфалія. Пасля завяршэння войнаў з напалеонаўскай Францыяй сталіца герцагства Браўншвайг (1813—1918). Пасля франка-прускай вайны 1870—1871 гадоў увайшоў у склад Германскай імперыі.
Культура
Тэхнічны ўніверсітэт (1745), Вышэйшая дзяржаўная школа выяўленчых мастацтваў, Федэральны цэнтр фізіка-тэхнічных даследаванняў, Федэральны цэнтр біялагічых даследаванняў у галіне сельскай гаспадаркі, Інстытут Георга Экерта па вывучэнні падручнікаў[de], а таксама шматлікія спецыялізаваныя навучальныя ўстановы і даследчыя інстытуты, якія абслугоўваюць патрэбнасці германскай эканомікі. Дзяржаўны тэатр[de] (1690) працуе на 3 пляцоўках: Нацыянальны тэатр, Малы тэатр, Тэатр для дзяцей і моладзі; лялечны тэатр. Праводзяцца міжнародныя фестывалі — тэатральны і танца.
Эканоміка
У структуры эканомікі Браўншвайг дамінуе сфера паслуг. Вядучая галіна прамысловасці — машынабудаванне; яго асноўныя кірункі — аўтабудаванне (буйны завод «Фольксваген АГ», спецыялізаваныя прадпрыемствы, якія выпускаюць цяжкія грузавікі), вытворчасць офіснага абсталявання і абсталявання для харчовай прамысловасці, электратэхніка і электроніка, дакладная механіка і оптыка. Развіты таксама тэкстыльная і харчовая (цукровая, плодакансервавая) прамысловасць. Вытворчасць музычных інструментаў.
Гарады-пабрацімы
Kiryat Tiv’on[d], Ізраіль (1986)
Zhuhai[d], Кітай (2011)[2]
Бандунг, Інданезія (1960)
Бат, Вялікабрытанія (1971)
Казань, Расія (1988)
Магдэбург, Германія (1987)
Нім, Францыя (1962)
Омаха, ЗША (1992)
Сус, Туніс (1980)
Вядомыя ўраджэнцы
- Герд Вінер, нямецкі мастак
- Карл Фрыдрых Гаус
- Леа фон Кёніг
Галерэя
Вакзал
Абеліск на плошчы Лёвенвал
Арэна “Фольксваген-Хале”
Банк (былы будынак вакзала)
Паштамт
Плошча Кольмаркт
Дом краўцоў
Старая ратуша
Царква Св. Марціна
Тыль Уленшпігель (згодна з паданнем, нарадзіўся пад Браўншвайгам)
Царква Св. Пятра
Сабор Св. Уласія
Замак Данквардэродэ
Вуліца ў Браўншвайгу
Новая ратуша
Царква Св. Кацярыны
Помнік Карлу Фрыдрыху Гаўсу
Тэатр
Музей герцага Антона Ульрыха
Царква Св. Магнуса
Браўншвайгскі палац (зараз гандлёвы цэнтр) з буйнейшай у Еўропе квадрыгай
Happy RIZZI House
Фарны касцёл Св. Эгідзія
Рака Окер
Гарады-пабрацімы
Спасылкі
- Брауншвейг, город // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- ↑ SPD-Kandidat Kornblum wird Oberbürgermeister in Braunschweig — Norddeutscher Rundfunk, 2021. Праверана 15 мая 2022.
- ↑ http://www.braunschweig.de/leben/stadtportraet/partnerstaedte/partner_freundschaftsstaedte_zhuhai.html
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.