Ворнаўскі сельсавет
Во́рнаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Ворнаўка.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Ворнаўскі (Воранаўшчынскі) сельсавет у складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе Чачэрскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Кармянскага раёна. 3 лютага 2012 года скасавана вёска Халапаўка[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 730 чалавек[2], з іх 85,1 % — беларусы, 11,0 % — рускія, 3,0 % — украінцы[3].
Зноскі
- ↑ Решение Кормянского районного Совета депутатов от 3 февраля 2012 г. № 73 Об упразднении сельских населенных пунктов Кормянского района Архівавана 9 ліпеня 2021.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года(руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Кармянскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рагачоўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чачэрскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Кармянскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.