Чачэрскі раён
Чачэ́рскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласці. Утвораны 8 снежня 1926 года. Цэнтрам Чачэрскага раёна з’яўляецца Чачэрск. Раён знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Гомельскай вобласці. Мяжуе на поўначы з Кармянскім раёнам Гомельскай вобласці і Краснапольскім раёнам Магілёўскай вобласці, на ўсходзе з Краснагорскім раёнам Бранскай вобласці Расіі, на захадзе з Буда-Кашалёўскім і Рагачоўскім раёнамі, на поўдні з Веткаўскім і Буда-Кашалёўскім раёнамі.
Гісторыя
З сярэдзіны XIV стагоддзя і да 1774 тэрыторыя сучаснага раёна ў складзе Вялікага Княства Літоўскага і затым Рэчы Паспалітай, Чачэрск — цэнтр аднайменнага староства. З 1772 года, пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай, Чачэршчына была далучана да Расійскай імперыі. З 1919 года горад у складзе Гомельскай губерні РСФСР. З 1926 года — у БССР.
Чачэрскі раён утвораны 8 снежня 1926 года падчас другога ўзбуйнення БССР у складзе Гомельскай акругі. Цэнтр — мястэчка Чачэрск. У склад раёна ўключаны 32 сельсаветы: Асінаўскі, Аторскі, Бердыжскі, Бяляеўскі, Валосавіцкі, Ветвіцкі, Глыбочыцкі, Дудзіцкі, Загорскі, Залаўскі, Залескі, Іпалітаўскі, Каменскі, Караблішчанскі, Курацкі, Малыніцкі, Матнявіцкі, Наўхавіцкі, Новазарэчанскі, Новамалыніцкі, Палескі, Роўкавіцкі, Рудня-Барталамееўскі, Салтанаўскі, Сапрыцкі, Сідаравіцкі, Сярэднемалыніцкі, Халоцкі, Харошаўскі, Чачэрскі, Шапатовіцкі, Яцкаўскі. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны 10 сельсаветаў скасаванага Свяцілавіцкага раёна: Бабіцкі, Будзішчанскі (Будзішча-Палескі), Навілаўскі, Нісімкавіцкі, Падасоўскі, Петрапольскі, Покацкі, Рудня-Нісімкавіцкі, Сяліцкі, Фёдараўскі. 30 снежня 1927 года ў выніку рэарганізацыі і ўзбуйнення сельсаветаў Гомельскай акругі замест 42 сельсаветаў у раёне зацверджаны 21 сельсавет: Аторскі, Бабіцкі, Будзішчанскі (Будзішча-Палескі), Бяляеўскі, Глыбочыцкі, Дудзіцкі, Закрынічны, Залескі, Матнявіцкі, Навілаўскі, Наўхавіцкі нацыянальны рускі, Новазарэчанскі, Новамалыніцкі нацыянальны польскі, Нісімкавіцкі, Палескі, Покацкі, Роўкавіцкі, Рудня-Барталамееўскі, Рудня-Нісімкавіцкі нацыянальны польскі, Сярэднемалыніцкі, Халоцкі. У 1930 годзе Сярэднемалыніцкі сельсавет перайменаваны ў Ленінскі, адноўлены Падасоўскі сельсавет. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 29 кастрычніка 1934 года Рудня-Нісімкавіцкі нацыянальны польскі і Падасоўскі сельсаветы скасаваны. 12 лютага 1935 года Бабіцкі, Навілаўскі, Покацкі сельсаветы перададзены ў склад адноўленага Свяцілавіцкага раёна. 5 красавіка 1936 года да раёна далучаны Меркулавіцкі сельсавет Рагачоўскага раёна. У 1937 годзе Наўхавіцкі нацыянальны рускі і Новамалыніцкі нацыянальны польскі сельсаветы рэарганізаваны ў беларускія сельсаветы. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 27 верасня 1938 года Чачэрск атрымаў статус гарадскога пасёлка. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Дудзіцкі, Новазарэчанскі і Новамалыніцкі сельсаветы, Аторскі сельсавет перайменаваны ў Захарпольскі. 17 снежня 1956 года да раёна далучаны Вяліканямкоўскі, Навілаўскі і Покацкі сельсаветы скасаванага Свяцілавіцкага раёна. 14 лістапада 1957 года Вяліканямкоўскі сельсавет перададзены ў склад Веткаўскага раёна. 29 кастрычніка 1959 года скасаваны Будзішчанскі, Закрынічны і Матнявіцкі сельсаветы. 24 сакавіка 1960 года Навілаўскі сельсавет перададзены ў склад Веткаўскага раёна. 25 мая 1961 года скасаваны Глыбочыцкі сельсавет, 23 лістапада 1961 года — Покацкі сельсавет. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Чачэрск, Бяляеўскі, Залескі, Захарпольскі, Меркулавіцкі, Наўхавіцкі, Нісімкавіцкі, Палескі, Роўкавіцкі, Рудня-Барталамееўскі, Халоцкі сельсаветы перададзены Буда-Кашалёўскаму раёну.
6 студзеня 1965 года раён утвораны зноў, уключаў гарадскі пасёлак Чачэрск, Бяляеўскі, Залескі, Захарпольскі, Меркулавіцкі, Наўхавіцкі, Нісімкавіцкі, Палескі, Роўкавіцкі, Рудня-Барталамееўскі, Халоцкі сельсаветы Буда-Кашалёўскага раёна, гарадскі пасёлак Карма, Акцяброўскі (Бычанскі), Барсукоўскі, Валынецкі, Ворнаўскі, Кароцькаўскі, Курганіцкі, Ліцвінавіцкі, Расохскі, Стараградскі, Струкачоўскі, Струменскі, Хляўнянскі сельсаветы Рагачоўскага раёна. 18 студзеня 1965 года да раёна далучаны Ленінскі сельсавет Буда-Кашалёўскага раёна. 25 сакавіка 1965 года Акцяброўскі сельсавет перададзены Рагачоўскаму раёну. 30 чэрвеня 1966 года Курганіцкі сельсавет перайменаваны ў Каменскі, Расохскі — у Лужкоўскі, Наўхавіцкі — у Крутоеўскі. 30 ліпеня 1966 года гарадскі пасёлак Карма, Барсукоўскі, Валынецкі, Ворнаўскі, Каменскі, Кароцькаўскі, Ліцвінавіцкі, Лужкоўскі, Стараградскі, Струкачоўскі, Струменскі і Хляўнянскі сельсаветы перададзены адноўленаму Кармянскаму раёну. 3 лістапада 1971 года Чачэрск атрымаў статус горада раённага падпарадкавання. 12 ліпеня 1973 года Захарпольскі сельсавет перайменаваны ў Чачэрскі, 11 чэрвеня 1980 года Рудня-Барталамееўскі сельсавет — у Сідаравіцкі. 20 мая 1991 года скасаваны Крутоеўскі сельсавет, 20 чэрвеня 1991 года — Халоцкі сельсавет, 28 кастрычніка 1991 года — Бяляеўскі і Сідаравіцкі сельсаветы. 20 кастрычніка 1995 года горад Чачэрск і Чачэрскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 1 снежня 2009 года Чачэрскі сельсавет перайменаваны ў Аторскі[4].
Геаграфія
Большая частка тэрыторыі раёна ў межах Чачэрскай раўніны і Гомельскага Палесся. Пераважаюць вышыні 140—160 м над узроўнем мора, найбольшая — 177 м (гара Лысая, каля паўднёвай ускраіны Чачэрска). Водная сістэма раёна прадстаўлена ракой Сож з прытокамі Покаць і Чачора (на ёй вадасховішча Ме́ркулавічы), Каўпіта (прыток Беседзі). Іншыя рэкі: Калодня, Курынка. Азёры: Коўпіна, Старое, Стаячае, Святое, Вілія, Вір, Старасожжа і інш. Глебы сельскагаспадарчых угоддзяў дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, тарфяна-балотныя, поймавыя (алювіяльныя) і іншыя.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Мікалай Сафронавіч Байкоў, Герой Савецкага Саюза
- П. А. Балыкоў (1900, в. Нісімкавічы — 1973), адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Гомельскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны
- М. К. Круглікаў (1914, в. Залессе — 1943), Герой Савецкага Саюза
- Таццяна Аляксееўна Струк (нар. 1957) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.
Зноскі
- 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 291 О переименовании Чечерского сельсовета Чечерского района
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы - Шчытні / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2003. - 512 с.: іл.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі, адселеныя пасля Чарнобыльскай катастрофы Катэгорыя·Населеныя пункты Чачэрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Чачэрскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чачэрскага раёна Катэгорыя·Раёны Гомельскай вобласці Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1965 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1991 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1980 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Чачэрскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.