wd wp Пошук:

Восаўскі сельсавет (Кобрынскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Восаўскі сельсавет.

Во́саўскі сельсавет — былая адміністрацыйна–тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Воса.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзівінскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Маларыцкага раёна. З 25 снежня 1962 года ў Кобрынскім раёне. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Дзівінскага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 647 чалавек[2], з іх 89,0 % — беларусы, 7,1 % — украінцы[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: Барысаўка, Воса, Клятышча, Пералессе.

Зноскі

  1. Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 289 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Кобринского района Брестской области Архівавана 22 верасня 2020.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дзівінскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Кобрынскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Маларыцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be