Кобрынскі раён
Кобрынскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Брэсцкай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года (у сучасных межах — з 25 снежня 1967 года) Падзелены на 11 сельскіх саветаў.
Геаграфічнае становішча
Знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Брэсцкай вобласці. Мяжуе з Бярозаўскім, Драгічынскім, Жабінкаўскім, Камянецкім, Маларыцкім і Пружанскім раёнамі Брэсцкай вобласці, а таксама з Валынскай вобласцю Украіны.
Тэрыторыя раёна займае каля 2030 км² (6,6 % ад агульнай плошчы вобласці). Працягласць раёна з поўначы на поўдзень — 61 км, з захаду на ўсход — 51 км.
Рэльеф
Па рэльефу паўночная частка раёна выразна адрозніваецца ад паўднёвай. На поўначы пераважаюць раўнінна-ўзгорыстыя ландшафты, гэта зона Кобрынскага Перадпалесся. Паўдневая частка адносіцца непасрэдна да Палесся, рэльеф якога ўяўляе сабой злёгку хвалістую, амаль плоскую раўніну.
Самая высокая кропка раёна (169,1 м) знаходзіцца за 2 км ад вёскі Тэўлі, самая нізкая (138 м) — урэз ракі Мухавец на заходняй мяжы раёна.
Гідраграфія
Раён налічвае 18 вялікіх і малых рэчак, агульная даўжыня якіх складае 298 км. Рачная сетка належыць да басейна Заходняга Буга.
Рэкі: Мухавец, Трасцяніца, Кобрынка, Літкава, Выдзерка, Шэўня.
Каналы: Дняпроўска-Бугскі канал, канал Бона, Казацкі канал.
Азёры: Бамаўскае, Любань, Каташы (Вярхі), Свінарэйка, Мох.
У адлегласці 10 кіламетраў ад Кобрына знаходзіцца возера Бамаўскае, якое ўзнікла ў выніку будаўніцтва аўтамабільнай трасы Брэст — Мінск. Дняпроўска-Бугскае вадасховішча.
Гісторыя
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Брэсцкай вобласці БССР. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 13 сельсаветаў: Батчынскі, Жухавецкі, Закросніцкі, Засімскі, Казішчанскі, Кіселявецкі, Красналескаўскі, Лепясоўскі, Пескаўскі, Стрыгаўскі, Тэвельскі, Хідрынскі, Яроміцкі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Жухавецкі, Засімскі, Красналескаўскі, Пескаўскі, Хідрынскі сельсаветы, утвораны Астроміцкі, Пецькаўскі сельсаветы, Закросніцкі сельсавет перайменаваны ў Залескі, вёска Млынок перададзена ў Пружанскі раён[4]. 8 жніўня 1959 года да раёна далучаны Аніскавіцкі, Гарадзецкі, Грушаўскі сельсаветы скасаванага Антопальскага раёна, Верхалескі, Дзівінскі, Навасёлкаўскі, Павіццеўскі, Хабовіцкі сельсаветы скасаванага Дзівінскага раёна, Азяцкі і Рагозненскі сельсаветы скасаванага Жабінкаўскага раёна. 11 жніўня 1959 года скасаваны Казішчанскі і Стрыгаўскі сельсаветы, у склад раёна з Драгічынскага раёна перададзены населеныя пункты Бярэзна, Іласк, Калонія, Лука, Навасёлкі, Смалярня і Шамятоўка[5]. 30 кастрычніка 1959 года скасаваны Верхалескі, Лепясоўскі і Хабовіцкі сельсаветы. 14 красавіка 1960 года да раёна далучаны Стрыганецкі сельсавет Брэсцкага раёна. 21 студзеня 1961 года скасаваны Грушаўскі і Стрыганецкі сельсаветы. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Жабінка, Крыўлянскі, Сакскі, Сцяпанкаўскі і Якаўчыцкі сельсаветы Камянецкага раёна, Осаўскі і Чарнянскі сельсаветы скасаванага Маларыцкага раёна. 4 студзеня 1965 года гарадскі пасёлак Жабінка, Сакскі і Сцяпанкаўскі сельсаветы перададзены ў склад Брэсцкага раёна. 6 студзеня 1965 года Чарнянскі сельсавет перададзены зноў утворанаму Маларыцкаму раёну. 30 ліпеня 1966 года Азяцкі, Крыўлянскі, Рагозненскі і Якаўчыцкі сельсаветы перададзены зноў утворанаму Жабінкаўскаму раёну. 18 снежня 1972 года Пецькаўскі сельсавет перайменаваны ў Хідрынскі, 19 ліпеня 1976 года — Яроміцкі сельсавет у Буховіцкі.
Насельніцтва
Насельніцтва раёна — 88,3 тыс.чал. (2011). Гарадское насельніцтва складае 56 %, сельскае — 44 %.
Колькасць населеных пунктаў — 162.
Рэлігія
У раёне зарэгістраваны 63 рэлігійныя суполкі, якія належаць да 8 рэлігійных канфесій.
Археалагічныя помнікі
Назва | Датаванне | Месцазнаходжанне | Катэгорыя |
---|---|---|---|
Каменны могільнік | XIV-XVI стагоддзі | 1 км на поўдзень ад вёскі Закросніца, урочышча Замошша | 3 |
Курган перыяду ранняга сярэднявечча | XI-XIII стагоддзі | 3,3 км на паўночны ўсход ад вёскі Залессе, у лесе | 3 |
Курганны могільнік-2 перыяду ранняга сярэднявечча | XI-XIII стагоддзі | 0,5 км на захад ад вёскі Засімы, урочышча Шараеў Лес | 3 |
Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча | V стагоддзе да н.э. — V стагоддзе н.э. | 2,5 км на поўдзень ад вёскі Кісялёўцы, урочышча Ямішча | 3 |
Вядомыя асобы
- Максім Антонавіч Антанюк
- Уладзімір Лукіч Верхавец
- Пётр Антонавіч Крачэўскі (1879—1928) — беларускі палітычны і грамадска-культурны дзеяч
- Уладзіслаў Юльянавіч Малахоўскі
- Алесь Паплаўскі
- Сцяпан Міхайлавіч Кірычук (нар. 1949) — кандыдат тэхнічных навук (1999), доктар сацыялагічных навук, дацэнт, ганаровы прафесар Цюменскай дзяржаўнай архітэктурна-будаўнічай акадэміі, сапраўдны член Муніцыпальнай акадэміі Расійскай Федэрацыі.
Першыя сакратары Кобрынскага райкама (гаркама) КПБ
- Аронаў (1940—1941)
- Іван Дарафеевіч Царанкоў (1944—1957)
- Канстанцін Васілевіч Стрэлаў (1957—1958)
- Барыс Ціханавіч Шумілін (1959—1961)
- Сяргей Міхайлавіч Шабашоў (1961—1962)
- Сяргей Пятровіч Руціч (1962—1964)
- Яўген Рыгоравіч Хахлоў (1964—1970)
- Уладзімір Лукіч Верхавец (1970—1971)
- Уладзімір Захаравіч Дудзік (1970—1971)
- Аляксандр Міхайлавіч Старавойтаў (1974—1977)
- Мікалай Міхайлавіч Гвай (1977—1985)
- Мікалай Анатолевіч Крывецкі (1985—1991)
- Сяргей Васілевіч Мартысюк (1991)
Ганаровыя грамадзяне Кобрынскага раёна
- Павел Рыгоравіч Каранчук (2005)
- Уладзімір Іванавіч Сухараў (2005)
- Андрэй Міхайлавіч Гольцман (2014)
- Марыя Мікалаеўна Клачковіч (2015)
- Уладзімір Рыгоравіч Кузіч (2015)
- Іван Паўлавіч Мароз (2015)
- Святлана Іосіфаўна Чырун (2017)
- Мікалай Аляксеевіч Кенда (2020)
- Пётр Сяргеевіч Папроцкі (2020)
Зноскі
- ↑ http://kobrin.brest-region.gov.by/index.php?option=com_content&view=article&id=13534&Itemid=1004&lang=ru
- 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 жніўня 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 10.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кобрынскі раён
- Кобрынскі раённы выканаўчы камітэт Архівавана 7 лютага 2021. (руск.)
- Кобрынскі раён на сайце «Турыстычныя маршруты Брэстчыны» Архівавана 16 верасня 2019. (руск.)
- Навіны Кобрыншчыны на інфармацыйным партале Палесся Pinsk.tv Архівавана 20 мая 2013.
- Мапа Кобрынскага раёна Архівавана 23 верасня 2020.
- Асноўныя даты гісторыі вёсак Кобрынскага р-на Архівавана 6 жніўня 2009.
- Мапы і агульныя звесткі на emaps-online
- Выдатныя мясціны на партале globustut.by (руск.)
- Фотаздымкі на сайце Radzima.org
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Кобрынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Кобрынскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Антопальскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дзівінскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Кобрынскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Маларыцкага раёна Катэгорыя·Раёны Брэсцкай вобласці Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Кобрынскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.