Воўкавіцкі сельсавет
Во́ўкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Варанцэвічы.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Талачынскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Воўкавічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Талачынскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Варанцэвічы. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Друцкага сельсавета, цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Воўкавічы[1]. 15 кастрычніка 1960 года ў склад сельсавета з Еўлахоўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Панькавічы, Сурнаўка і Таласкаўшчына)[2]. У сакавіку 1977 года ў склад Маціёўскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Друцк, Дубавое, Ільінка, Каменнае Крывое, Новы Друцк, Панькавічы, Равуча, Сенчукі, Сурнаўка, Сялец і Таласкаўшчына), а ў склад сельсавета з Азярэцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Замошша, Зарачанскае, Зарэчнае Падбярэззе, Падбярэззе)[3]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Жукнеўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Жукнева, Клімава, Максімкава, Новае Заазер’е, Новае Палюдава, Рацава, Свірані, Слабада і Старое Палюдава)[4]. 22 снежня 2009 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Варанцэвічы[5].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1474 чалавекі[6], з іх 95,3 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 1,2 % — цыганы, 0,4 % — палякі, 0,3 % — украінцы[7].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
- ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Толочинского районного Совета депутатов от 22 декабря 2009 г. № 130 О переносе административно-территориального центра Волковичского сельсовета Архівавана 25 лютага 2022.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Талачынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Талачынскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Талачынскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.