wd wp Пошук:

Азярэцкі сельсавет (Талачынскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Азярэцкі сельсавет. Азярэ́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Азерцы.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Талачынскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Талачынскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 15 кастрычніка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пярэвалачненскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Букарава 1, Букарава 2, Жураўлі, Забалацце, Забалацце (Волга), Зялёныя Дубы і Свідэршчына), у склад сельсавета з Рыдамльскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Анэліна, Будзькі, Бушмін, Раманоўка, Узгоі, Усвейка Красінская, Ходатава і Шэпетава), наўзамен у склад Рыдамльскага сельсавета перададзена вёска Старынка[1]. 29 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Сіманаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: раз’езд Відэршчына, Замошша, Зарэчнае Падбярэззе, Падбярэззе), у склад Рыдамльскага сельсавета вернуты 8 населеных пунктаў: Анэліна, Будзькі, Бушмін, Раманоўка, Узгоі, Усвейка Красінская, Ходатава і Шэпетава[2]. У сакавіку 1977 года ў склад Воўкавіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Замошша, Зарачанскае, Зарэчнае Падбярэззе, Падбярэззе), у склад Маціёўскага сельсавета — 11 населеных пунктаў (Ганчароўка, Гірымшчына, Зарэчча, Зялёная, Красная Горка, Лужная, Прудцы, Слабада, Стары Талачын, Табараўшчына, Юзафполле)[3]. 10 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Талачынскага сельсавета[4].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1525 чалавек[5], з іх 92,6 % — беларусы, 4,3 % — рускія, 1,2 % — цыганы, 1,2 % — украінцы[6].

Населеныя пункты

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 21 населены пункт: аграгарадкі Азерцы і Заднева, вёскі Букарава 1, Букарава 2, Васкрэсенская, Вугалеўшчына, Галынка, Дроздава, Жураўлі, Забалацце, Зялёныя Дубы, Лунная, Міхайлаўшчына, Парэчча, Піямонт, Прудзец, Рыжычы, Свідэршчына, Скавышкі, пасёлкі Відэршчына і Забалацце.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
  3. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 17 ліпеня 2021.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Талачынскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be