wd wp Пошук:

Выганіцкі раён

Вы́ганіцкі раён (руск.: Выгоничский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва ўсходняй частцы Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Выганічы.

Геаграфія

Плошча раёна — 1028 км². Асноўныя рэкі — Дзясна, Лоўча, Ражок, Крупец.

Гісторыя

Выганіцкі раён быў сфарміраваны ў 1929 годзе на аснове Выганіцкай воласці Бежыцкага павета, аднак ужо ў 1932 раён быў скасаваны, а яго тэрыторыя падзелена паміж Бранскім, Почапскім і Трубчэўскім раёнамі. У 1939 годзе Выганіцкі раён быў адноўлены.

5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Выганіцкі раён. У 1963 годзе раён зноў быў скасавана, адноўлены ў 1977 годзе.

Дэмаграфія

На 1 студзеня 2009 года насельніцтва раёна складала 22,6 тыс. чалавек. Усяго налічваецца 83 сельскія населеныя пункты. Найбуйнейшыя сёлы раёна — Кокіна, Лопуш.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне налічваецца 1 гарадское і 9 сельскіх паселішчаў:

Гарадскія паселішчы:

  1. Выганіцкае гарадское паселішча

Сельскія паселішчы:

  1. Кокінскае сельскае паселішча
  2. Краснасельскае сельскае паселішча
  3. Лопускае сельскае паселішча
  4. Орменскае сельскае паселішча
  5. Скрабінскае сельскае паселішча
  6. Сасноўскае сельскае паселішча
  7. Утынскае сельскае паселішча
  8. Хмелеўскае сельскае паселішча
  9. Хутар-Борскае сельскае паселішча

Навука

У сяле Кокіна Выганіцкага раёна размяшчаецца Бранская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія.

Славутасці

Рэшткі старажытных паселішчаў і гарадзішчаў уздоўж рэчак Дзясна і Рэўна.

Асобы

Сяло Лопуш Выганіцкага раёна — радзіма паэта М. Грыбачова.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Раёны Бранскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be