wd wp Пошук:

Выдрэйскі сельсавет

Выдрэ́йскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікая Выдрэя.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Высачанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Малая Выдрэя. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Высачанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Лёзненскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вялікая Выдрэя. 23 лістапада 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Стасеўскага (8 населеных пунктаў: Вялікая Выдрэя, Малая Выдрэя, Станцыя Выдрэя, Клімчонкі, Мерзлякова, Пагосцішча, Хамяны і Чыкаўшчына) і Дабрамысленскага (3 населеныя пункты: вёскі Бор, Мар’янова і Рэчкі) сельсаветаў[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Высачанскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лёзненскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be