Стасеўскі сельсавет (Лёзненскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Стасеўскі сельсавет. Ста́сеўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Стасева.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Высачанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Стасева. 28 сакавіка 1928 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вялікае Сяло. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Высачанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Лёзненскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Красыня. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Унаўскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Стасева, таксама ў склад сельсавета з Варонаўскага сельсавета Віцебскага раёна перададзена вёска Бычкова[1]. 23 лістапада 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Выдрэйскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Вялікая Выдрэя, Малая Выдрэя, Станцыя Выдрэя, Клімчонкі, Мерзлякова, Пагосцішча, Хамяны і Чыкаўшчына), таксама ў склад сельсавета з Веляшковіцкага сельсавета пералічаны вёскі Свірбы і Шэркіна[2]. 17 ліпеня 1964 года ў склад Лёзненскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Красыншчына, Уна і Шахі), у склад Крынкаўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Вялікая Выдрэя, Клімчонкі, Малая Выдрэя, Мерзлякова, Пагосцішча, Хамяны і Чыкаўшчына і чыгуначная станцыя Выдрэя)[3]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лёзненскага сельсавета[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў: вёскі Асіпоўшчына, Баяры, Бычкова, Вялікае Сяло, Забалацце, Канашкава, Кляўцы, Красыні, Навароцце, Пыжы, Свірбы, Смародзіна, Стасева, Шарыкі, Шумшчына і Шэркіна.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Высачанскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лёзненскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.