wd wp Пошук:

Вылазы (Пінскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вылазы. Вы́лазы[1] (трансліт.: Vylazy, руск.: Вылазы) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Парахонскага сельсавета.

Геаграфія

За 0,5 км у напрамку на поўдзень да вёскі знаходзіцца возера Вылазскае[2].

Гісторыя

Першая згадка ў 1554 годзе, з’яўлялася даўняй уласнасцю польскага караля Жыгімонта I. Пасля пераходзіць да каралевы Боны. Засялялася шляхецкімі сем’ямі Гараглядаў, Колбаў, Літвіновічаў, Палхоўскіх, Шаламіцкіх, Валковічаў, Явашоў. Найчасцей сустракаецца прозвішча Гарагляд. У 1572 годзе зямлю купляе Рыгор Шаламіцкі.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, вёска ўваходзіла ў склад Пінскага павета[3].

У 1787 годзе пабудавана драўляная царква Раства Багародзіцы (захавалася)[4].

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) вёска ўвайшла ў склад міжваеннай Польшчы. З 1939 года ў складзе БССР.

Насельніцтва

  • XX стагоддзе: 1999 год — 73 жыхары.
  • XXI стагоддзе: 2009 год — 54 жыхары.

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Ліст карты N-35-137. Выданне 1991 г. стан мясцовасці на 1987 г. (руск.)
  3. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0303-0.
  4. «Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область». Минск, издательство «Белорусская Советская Энциклопедия имени Петруся Бровки», 1990 год

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be