wd wp Пошук:

Высакагорскі сельсавет

Высакаго́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Высокая Гара.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бярэзінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бярэзінскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Бярэзінскім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Бярэзінскага раёна. 21 снежня 2007 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Пагосцкага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: вёскі Альшанец, Барсукі, Высокая Гара, Глінішча, Дзевяніца, Замасточча, Карма, Медзенка, Старыя Гумны, Стаўпы, Тылькаўка, Харчычы і Ялоўка.

Зноскі

  1. Решение Минского областного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 81 Об упразднении Бродецкого, Высокогорского, Каменноборского, Ляжинского, Якшицкого сельсоветов и изменении границ Богушевичского, Капланецкого, Погостского, Поплавского, Селибского, Ушанского сельсоветов Березинского района

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бярэзінскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чэрвеньскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2007 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be