wd wp Пошук:

Высокаўскі раён

Высо́каўскі раён — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брэсцкай вобласці БССР у 19401962 гг. Цэнтр — горад Высокае. Утвораны 15 студзеня 1940 г. 12 кастрычніка 1940 г. падзелены на 12 сельсаветаў: Агародніцкі, Баршчэўскі, Воўчынскі, Вярховіцкі, Гольскі, Лумненскі, Лютаўскі, Навасёлкаўскі, Расненскі, Стаўскі, Такарскі, Тымянкаўскі. У перыяд з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. пад акупацыяй нямецкіх войскаў. 16 жніўня 1945 г. Гольскі, Лумненскі, Такарскі, Тымянкаўскі сельсаветы перададзены ПНР, да раёна далучаны Амелянецкі, Бушміцкі, Ваўковіцкі сельсаветы перададзенага ПНР Кляшчэльскага раёна. 16 ліпеня 1954 г. скасаваны Амелянецкі, Ваўковіцкі, Лютаўскі, Навасёлкаўскі, Стаўскі сельсаветы. 17 красавіка 1962 г. раён скасаваны, а яго тэрыторыя далучана да Камянецкага раёна.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Высокаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Кляшчэльскага раёна Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be