Воўчынскі сельсавет
Во́ўчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Воўчын.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Высокаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Навасёлкаўскага і Стаўскага сельсаветаў[1]. 20 мая 1957 года ў склад Баршчэўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Пагубяцічы, Сегянеўшчына, Яцкавічы і хутары Ліскі, Ляшняны і Саколле)[2]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Камянецкага раёна.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2140 чалавек[3], з іх 75,0 % — беларусы, 13,9 % — украінцы, 8,7 % — рускія[4].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Камянецкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Высокаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Камянецкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.