wd wp Пошук:

Высокаўскі сельсавет (Бярозаўскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Высокаўскі сельсавет.

Высо́каўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Высокае.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Высокая.

У канцы чэрвеня 1941 года сельсавет цалкам акупіраваны нямецкімі войскамі. Атрад палявой жандармерыі ў ліпені 1941 года ў вёсках сельсавета расстраляў актывіста Грамады і дэпутата сельсавета ад вёскі Перасудавічы Іосіфа Мікіціча, дэпутатаў сельсавета Панцялея Качына і Уладзіміра Дземідовіча. Усяго было расстраляна больш за дзесятак чалавек[1].

16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Перасудавіцкі, цэнтр перанесены ў вёску Перасудавічы[2]. 21 лістапада 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Высокае, а сельсавету вернута былая назва — Высокаўскі[3]. 26 лютага 2002 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Стрыгінскага сельсавета.

Зноскі

  1. Память: историко-документальная хроника Березовского района / Белорусская Советская Энциклопедия; Редкол.: И. П. Шамякин (главный редактор) и др. — Минск: Издательство «Белорусская Советская Энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1987. — 438, [1] с.: ил., цв. ил., портр., карты. — С. 115.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лістапада 1977 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 3.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бярозаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2002 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be