Высоцк (Ровенская вобласць)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Высоцк.
Высоцк (укр.: Висоцьк) — вёска ва Украіне, на рацэ Гарынь. Цэнтр сельсавета Дубровіцкага раёна Ровенскай вобласці. Насельніцтва 2235 чал. (2001).
Высоцк — даўняе мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасцейшчыны), на захадзе Палесся.
Назва
Тапонім «Высоцк», відаць, утварыўся ад назвы гары, насыпанай тут у старажытнасці.
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Высоцк датуецца 1005, калі ён знаходзіўся ва ўладанні дубровіцкіх князёў. У Кіеўска-Пячэрскім патэрыку рэдакцыі Іосіфа Трызны значыцца:
…третіе богомоліе епископию постави(хъ) и придахъ к ней городиъ съ погостиъ в послушаніе и священне и благословенне держати себъ въ туровской епископіи : Пинскъ,.. Дубровица, Виъсочко… и поставихъ перваго епископа Фъому… |
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Высоцк увайшоў у склад Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Гальшанскіх, Саламярэцкіх, Кашоўскіх, Гедройцаў і іншых. У 1593 і 1613 мястэчка спустошылі казацкія загоны Налівайкі. У 1639 Ян Уладзіслаў Саламярэцкі разам з маці фундаваў у ім грэка-каталіцкую царкву. У гэты час Высоцк быў цэнтрам ключа, тут існаваў замак. У 1654 мястэчка зруйнавалі татары. З 1668 паселішча знаходзілася ва ўладанні Пінскага езуіцкага калегіума. За езуітамі Высоцк упарадкавалі, а побач з замкам узвялі касцёл. Паводле люстрацыі 20 студзеня 1774, у мястэчку было 83 будынкі, аточаны ровам замак, касцёл і царква з званіцай.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Высоцк апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Пінскім павеце Мінскай губерні. У 1805 разам з колішнім Дубровіцкім графствам мястэчка перавялі ў склад Ровенскага павета Валынскай губерні. Станам на 1845 у Высоцку было 90 двароў, на 1891 — 187, на 1907 — 234, на 1912 — 344 (разам з вёскай Рэчыца).
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Высоцк апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, спярша ў Сарненскім, а з 1 студзеня 1923 года — у Столінскім павеце Палескага ваяводства.
У 1939 улады СССР перадалі Высоцк у склад УССР. Статус паселішча панізілі да вёскі.
Насельніцтва
- XVIII стагоддзе: 1774 — 265 чал., з іх 7 іўдзеяў
- XIX стагоддзе: 1850 — 234 чал. (130 муж. і 104 жан.); 1891 — 1482 чал., з іх сялян 620 муж. і 596 жан., ваенных 129 муж. і 137 жан.; 1895 — 1815 чал., з іх 1702 праваслаўныя, 13 каталікоў, да 100 пратэстантаў[1]
- XX стагоддзе: 1907 — 2038 чал., з іх мяшчан 21 муж. і 29 жан., сялян 951 муж. і 940 жан., ваенных 48 муж. і 49 жан.; 1912 — 2776 чал. (разам з вёскай Рэчыца)
- XXI стагоддзе: 2001 — 2235 чал.
Турыстычная інфармацыя
У Высоцку дзейнічае народны музей гісторыі мястэчка
Страчаная спадчына
- Замак (XVI ст.)
- Касцёл (XVII ст.)
- Сядзіба (XVIII ст.)
- Царква (XVII ст.; грэка-каталіцкая)
Зноскі
- ↑ Wysock // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 111.
Літаратура
- Wysock // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 111—119.
- Висоцьк: із глибини віків до сьогодення / Г. Яцута. — Рівне: Волинські обереги, 2009. — 231 с. ISBN 978-966-416-196-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Высоцк (Ровенская вобласць)
- г. п. Высоцк на Radzima.org
Катэгорыя·Населеныя пункты Дубровыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1005 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.