wd wp Пошук:

Вычулкі

Вычулкі — былая вёска ў складзе Тэльмінскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, у прыгараднай зоне Брэста, на правым беразе р. Мухавец, за 8 км на ўсход ад Брэста, 8 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Цэнтральны, 1,5 км ад шашы Брэст—Мінск.

З 1 чэрвеня 2007 года Вычулкі ўвайшлі ў склад горада Брэст[1].

Цэнтр камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Цяплічны камбінат «Бярэсце».

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 1510 года як сяло на р. Мухавец у Берасцейскім старостве Трокскага ваяводства ВКЛ. Уласнасць Л. Храбтовіча, з 1745 года — падчашніка брэсцкага Чыжа.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Уваходзіла ў маёнтак Трышын, уладанне паноў Гутоўскіх.

У 1890 годзе сяло — цэнтр сельскай грамады, якая аб’ядноўвала сялян вёсак Косічы, Вычулкі і Задворцы, мела 4514 дзес. зямлі.

У 1905 годзе ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 1 красавіка 1968 года да 8 мая 1970 года — цэнтр Вычулкаўскага сельсавета Брэсцкага раёна.

Насельніцтва

  • 38 мужчын, 50 жанчын (1870)
  • 220 жыхароў (1905)
  • 21 двор, 143 жыхары (1921)
  • 52 двары, 182 жыхары (1940)
  • 303 жыхары (1959)
  • 365 жыхароў (1970)
  • 334 гаспадаркі, 996 жыхароў (1997)
  • 599 гаспадарак, 1748 жыхароў (2005)

Інфраструктура

Пачатковая школа, клуб, магазін, бібліятэка, участак Брэсцкага рачнога порта, дырэкцыя будоўлі аўтадарог, прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Брэсцкі зааветснаб», дарожна-будаўнічае ўпраўленне № 138, абесельгасэнерга.

Славутасці

Зноскі

  1. http://www.levonevski.net/pravo/normreg2009/num09/d09141.html

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брэсцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Брэста
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be