Вэрхне Сынявыднэ
Верхняе Сінявіднае ці Вэрхне Сынявыднэ[1] (укр.: Верхнє Синьовидне) — пасёлак у Сколіўскім раёне Львоўскай вобласці Украіны.
Геаграфія
Пасёлак размешчаны за 2 км ад аднайменнай чыгуначнай станцыі, у шырокай горнай даліне (Верхнесінявідская катлавіна), пры падножжы Сколеўскіх Бяскідаў, каля ракі Опір, якая ўпадае тут ў раку Стрый. Над далінай ракі Стрый узвышаецца гара Парашка — самая высокая ў Львоўскай вобласці. За мястэчкам віднеецца круты бераг ракі са скаламі чырвонага колеру. Легенда распавядае, што на гэтым месцы падчас бою быў паранены Алекса Доўбуш і яго кроў заліла бераг.
Гісторыя
Гэта адно з найстарэйшых паселішчаў Сколіўскага раёна, упершыню згадваецца ў Галіцка-Валынскім летапісе пад 1240 годам. У летапісах Верхняе Сінявіднае вядома пад назвай «Сыняводско». Раней тут было гарадзішча і стары манастыр, сляды якога яшчэ захаваліся і сёння. У гэтым манастыры ў 1240 г. спыняўся князь Данііл Галіцкі. У мястэчку часта бывалі М. Шашкевіч, Я. Галавацкага, І. Франко і інш. У 1885 праз мястэчка прайшла чыгунка Львоў — Мукачава. У 1906 г. пабудаваны дрэваапрацоўчы завод, прадукцыя якога вывозілася за межы Украіны.
Сучаснасць
Цяпер у мястэчку развіваецца зялёны турызм. Гасцей і адпачываючых прымаюць база адпачынку «Агеньчык» і гатэль «Сланечнік».
На працягу 2000-х гадоў ў мястэчку скончылася газіфікацыя, асветлены цэнтральныя вуліцы, адрамантаваны бальніца, народны дом. У мястэчку функцыянуюць участковая бальніца, сярэдняя школа, дзіцячы садок, а таксама пасялковая харавая капэла «Сынягора». Працуюць дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы.
Захаваліся рэшткі славянскага гарадзішча VIII—IX стагоддзяў. Маюцца рэшткі абарончых збудаванняў перыяду сярэднявечча: гарадзішча, на паўночна-ўсходняй ускраіне — на хрыбце, які аддзяляе мястэчка ад вёскі Межыброды, а таксама іншае ўмацаванне — за тунэлем ў напрамку сяла Труханава. Мясцовасць пад назвай Манастырышча на «Залатой гары» (цяпер тут могілкі з царквой). Месца размяшчэння летапіснага манастыра св. Багародзіцы (1240 г.).
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Катэгорыя·Населеныя пункты Сколіўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Львоўскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.