Вяжанка
Вяжа́нка (польск.: Wieżanka), беларуская назва — Ве́жанка (па-падляску: Viežanka) — прысёлак вёскі Волька ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводства Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чыжы.
Насельніцтва
Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Св. Антонія Пячорскага ў Курашэве[1]). Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Св. Біскупа Станіслава ў Нараве[2]).
Гісторыя
Вежанка была заснавана Яўстафім Халецкім каля 1570 г. у Бельскай пушчы. Да 1742 г. з’яўлялася каралеўскай уласнасцю, пасля была аддана Яну Юзафу Вільчэўскаму. Каля 1793 г. Вільчэўскія фундавалі тут уніяцкую капліцу (праўдападобна была пасля перанесеная ў Кленікі, а ў 1864 г. у Козлікі). Вядома, што на пачатку 19 ст. належала да ўніяцкай парафіі ў Кленіках, а ў 1903 г. да парафіі ў Ласінцы[3]. У міжваенны перыяд Вежанка прыналежала да гміны Ласінка Бельскага павета Беластоцкага ваяводства. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 16 жыхароў (9 каталікоў і 7 праваслаўных, 8 жыхароў было палякамі і 8 беларусамі)[4]. Пасля Другой сусветнай вайны Вежанка была далучана да гміны Чыжы.
Зноскі
- ↑ Cerkiew św. Antoniego Pieczerskiego w Kuraszewie. Фейсбук. (польск.) (18 мая 2015).
- ↑ NAREW - Parafia Wniebowzięcia NMP i św. Stanisława Biskupa i Męczennika (польск.) . Diecezja drohiczyńska (18 мая 2015).
- ↑ Grzegorz Sosna, Antonina Troc-Sosna: Łosinka — Parafia na skraju Puszczy Ladzkiej, Bielsk Podlaski — Ryboły: Stowarzyszenie Muzeum Małej Ojczyzny w Studziwodach, 2009, s. 186—188
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 22 (польск.) (18 мая 2015).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вяжанка
Катэгорыя·Населеныя пункты Гайнаўскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты Падляскага ваяводства Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.