Вяркудскі сельсавет
Вярку́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ушацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Вяркуды.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гарбаціцкі сельсавет у складзе Ульскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гарбацічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ульскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Ушацкага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Ушацкага раёна. 22 красавіка 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вяркуды, сельсавет перайменаваны ў Вяркудскі[1]. 18 чэрвеня 1985 года ў склад сельсавета з Дубраўскага сельсавета перададзена вёска Косаўшчына[2]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дубраўскага сельсавета (21 населены пункт: вёскі Баброва, Горы, Дубраўка, Залужэнне, Зарэчча, Калкі, Крывушчына, Кугоні, Любжына, Малінаўка, Навасёлкі, Пола, Салаўёўка, Слабодка, Стаі, Старына, Старыя Турасы, Турасполле, Усая, Цянюгі і Ягадкі), таксама ў склад сельсавета з Сарочынскага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў (вёскі Альшаны, Бутава, Гвазды, Жывалака, Забалацце, Івахнава, Казьяне, Калужчына, Латышова, Ляхі, Мажэйчына, Пілатоўшчына, Пяскі, Слабада і Чарсцвяды)[3]. 23 чэрвеня 2005 года ў склад Сарочынскага сельсавета вернуты 15 населеных пунктаў (вёскі Альшаны, Бутава, Гвазды, Жывалака, Забалацце, Івахнава, Казьяне, Калужчына, Латышова, Ляхі, Мажэйчына, Пілатоўшчына, Пяскі, Слабада і Чарсцвяды)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1163 чалавекі[5], з іх 94,2 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 1,0 % — украінцы[6].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 красавіка 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 чэрвеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 23 июня 2005 г. № 132 Об изменении границ сельсоветов Россонского и Ушачского районов
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Ушацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лепельскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ульскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Ушацкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.