Ульскі раён
У́льскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924 — 1931 і ў 1946 — 1956 гг. у БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Ула.
Гісторыя
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Полацкай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Ула. 20 жніўня 1924 года падзелены на 13 сельсаветаў: Баранькаўскі, Гарбаціцкі, Глыбачанскі, Зарачанскі (Зарэцкі), Клётчынскі (Клятчанскі), Мішкавіцкі, Обальскі, Сокараўскі, Сушанскі, Ульскі, Усайскі, Усвейскі, Хоцінскі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года раён скасаваны: Ульскі і Хоцінскі сельсаветы перададзены Бешанковіцкаму раёну; Сушанскі сельсавет — Лепельскаму раёну; Баранькаўскі, Клётчынскі (Клятчанскі), Мішкавіцкі, Обальскі, Усвейскі — Сіроцінскаму раёну; Гарбаціцкі, Глыбачанскі, Зарачанскі (Зарэцкі), Усайскі — Ушацкаму раёну; Сокараўскі сельсавет — Чашніцкаму раёну.
Ульскі раён утвораны зноў 9 верасня 1946 года ў складзе Віцебскай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Ула. У склад раёна ўключана 11 сельсаветаў: Сокараўскі, Ульскі, Усвейскі, Хоцінскі сельсаветы Бешанковіцкага раёна, Сушанскі сельсавет Лепельскага раёна, Баранькаўскі, Клётчынскі, Мішкавіцкі сельсаветы Сіроцінскага раёна, Глыбачанскі, Зарачанскі і Усайскі сельсаветы Ушацкага раёна. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Хоцінскі сельсавет, Ульскі сельсавет перайменаваны ў Фролкавіцкі, Усайскі сельсавет — у Дубраўскі. 17 снежня 1956 года раён скасаваны, Сушанскі сельсавет перададзены Лепельскаму раёну, Глыбачанскі, Дубраўскі, Зарачанскі, Усвейскі сельсаветы — Ушацкаму раёну, Баранькаўскі, Клётчынскі, Мішкавіцкі сельсаветы — Сіроцінскаму раёну, гарадскі пасёлак Ула, Сокараўскі і Фролкавіцкі сельсаветы — Бешанковіцкаму раёну.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Ульскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6: У 2 кн. Кн. 1: Пузыны — Усая / БелЭн; Рэдкал.: Г.П.Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. – С. 581. — ISBN 985-11-0214-8.
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1931 годзе Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1956 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1946 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.