wd wp Пошук:

Відзянішкей

Відзя́нішкей[1] (літ.: Videniškiai, традыцыйная беларуская назва — Відзенішкі) — вёска ў Малетайскім раёне Уцянскага павета Літвы. Цэнтр Відзянішкейскай сянюніі. Размешчана на левым беразе ракі Сіесарціс (Сясаркі)[lt], за 9 км на захад ад Малетая, каля аўтамабільнай дарогі Уцяна — Малетай. Насельніцтва на 2011 год — 368 чалавек.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўспамін пра Відзенішкі змешчаны ў Хроніцы Вартберга і датуецца 1373 годам. У 1385 годзе яны ўвайшлі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.

У 1620 годзе Марцін Гедройц збудаваў у Відзенішках касцёл Святога Лаўрына і заснаваў пры ім кляштар аўгусцінаў.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Відзенішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.

Каля 1893 года ў Відзенішках было 34 будынкі.

Найноўшы час

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Відзенішкі апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: ~1893 год — 239 чал.[2]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 368 чал.

Славутасці

Капліца
  • Замчышча
  • Касцёл Святога Лаўрына і кляштар аўгусцінаў (1620)
  • Могілкі каталіцкія, капліца (1905)

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. Krzywicki J. Widziniszki // Słownik geograficzny… T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 296.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Малетайскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be