wd wp Пошук:

Вішнеўскі сельсавет (Смаргонскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вішнеўскі сельсавет.

Ві́шнеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Вішнева.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свірскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 15 лістапада 1957 года ў склад сельсавета з Сыраваткінскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Выгаляненты, Волькаўшчына, Замэчак, Касцюкі, Копаніха, Купля, Людымы, Мізулічы, Нараты, Свайгіні)[1]. З 31 жніўня 1959 года ў складзе Смаргонскага раёна. З 20 студзеня 1960 года ў Гродзенскай вобласці. 31 мая 2016 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Войстамскага сельсавета (30 населеных пунктаў: аграгарадок Войстам, вёскі Ардзяя, Велікаполле, Вострава, Вугляны, Дзярвелі, Забалацце, Закрочча, Замасце, Куляшы, Лазоўка, Лемяшы, Міцкевічы, Навасёлкі, Новае Сяло, Рацавічы, Роткавічы, Рудня, Селішча, Студзянец, Сялец, Хаўсты, Шастакі, Шчані, Ягаднава, хутары Акушкаўшчына, Белькава, Войстам, Катрынова, Палянка)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (36 населеных пунктаў) — 1590 чалавек[3], з іх 94,5 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 1,3 % — палякі[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1957 г. № 750 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11.
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 31 мая 2016 г. № 143 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Сморгонского района Гродненской области Архівавана 16 чэрвеня 2021.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Свірскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Смаргонскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be