wd wp Пошук:

Вішнева (Смаргонскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вішнева.

Ві́шнева[1] (трансліт.: Višnieva, руск.: Вишнево) — аграгарадок у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці, на беразе возера Вішнеўскае. Адміністрацыйны цэнтр Вішнеўскага сельсавета. Насельніцтва 391 чал. (2004). Знаходзіцца за 32 км на поўнач ад Смаргоні.

Гісторыя

Упершыню Вішнева згадваецца ў сяр. XVI ст. як мястэчка ў Ашмянскім павеце Віленскім ваяводстве. У розныя часы паселішчам валодалі Гідыговічы, Баганскія, Дуброўскія, Сулістроўскія.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Вішнева апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Свянцянскім павеце Віленскай губерні. У 1820 Сулістроўскія збудавалі тут мураваны касцёл Святога Тадэвуша. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання (18631864) расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. Станам на 1866 у мястэчку было 49 двароў. На 1886 — 34 двары, царква, сінагога, шынок, крама. У 1892 адкрылася царкоўнапрыходская школа. У 1893 побач з мястэчкам існавала аднайменная сядзіба (17 жыхароў), дзе мелася бібліятэка, у якой было каля 4 тыс. тамоў кніг. У 1905 маёнткам валодалі Карловічы.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Вішнева Свянцянскага павета Віленскага ваяводства.

У 1939 Вішнева ўвайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 стаў цэнтрам сельсавета Свірскага раёна (з 1959 у Смаргонскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 тут быў 121 двор, на 1 студзеня 2004 — 167.

  • Мястэчка на старых здымках
  • Агульны выглядАгульны выгляд
  • Касцёл і званіцаКасцёл і званіца
  • КасцёлКасцёл
  • РалляРалля

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1866 год — 289 чал., з іх 259 каталікоў, 16 праваслаўных і 14 іўдзеяў[2]; 1880 год — 405 чал.; 1886 год — 412 чал.
  • XX стагоддзе: 1905 год — 240 чал.; 1970 год — 396 чал.
  • XXI стагоддзе: 1 студзеня 2004 года — 391 чал.[3]

Інфраструктура

У Вішневе працуе сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Эканоміка

Асноўнае прадпрыемства — СВК «Савецкая Беларусь», які спецыялізуецца на жывёлагадоўлі (буйная рагатая жывёла) і раслінаводстве (ячмень, кукуруза, авёс, жыта, пшаніца, бульба, гарох, лён і рапс). Працуюць прадпрыемствы харчовай прамысловасці (вытворчасць вяршкоў, смятаны і малака).

Транспарт

Праз вёску праходзіць шаша Р95. Курсуе рэйсавы аўтобус Смаргонь — Вішнева.

Славутасці

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Ураджэнцы

Жыхары

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. ГСКП, 1893
  3. Памяць. Смаргонскі раён, 2004, с. 609
  4. Краткое описание — база отдыха Станкостроитель
  5. Подводный клуб «Параллельный мир»
  6. Памяць. Смаргонскі раён, 2004, с. 571—572

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Смаргонскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be