Галоўчыцкі сельсавет (Нараўлянскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Галоўчыцкі сельсавет.
Гало́ўчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Галоўчыцы.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Нараўлянскага раёна Мазырскай акругі БССР, з 26 ліпеня 1930 года Нараўлянскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзямідаўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Ельскага раёна.
28 лютага 2005 года Гомельскі аблвыканкам вырашыў выключыць з даных па ўліку і рэгістрацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак як фактычна неіснуючы пасёлак Чырвоны Змагар[2].
Склад
Існуючыя
Галоўчыцкі сельсавет уключае 13 населеных пунктаў:
- Будкі — вёска.
- Гажын — вёска.
- Галоўчыцкая Буда — аграгарадок.
- Галоўчыцы — аграгарадок.
- Дзямідаў — аграгарадок.
- Лінаў — вёска.
- Лубень — вёска.
- Мальцы — вёска.
- Пабеда — вёска.
- Свяча — вёска.
- Чырвоны Востраў — пасёлак.
- Чырвоны Прамень — пасёлак.
- Чэхі — пасёлак.
Былыя
- Чырвоны Змагар — пасёлак.
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1479 чалавек[3], з іх 94,1 % — беларусы, 3,0 % — рускія[4].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Гомельского облисполкома от 20 января 2005 г. № 29 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Добрушского, Кормянского и Наровлянского районов Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ельскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Нараўлянскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.